Гісторыя ў радках. З гісторыі абласной газеты “Мінская праўда”.
“Мінская праўда” — абласная грамадска-палітычная газета. Першы нумар выйшаў у сераду 1 лістапада 1950 года. Першая сярод абласных газет Беларусі пачала выдавацца ў колеры.
Заснавана пастановай Бюро ЦК КПБ як орган Мінскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў працоўных дэпутатаў. Ідэя стварэння належала Першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Патолічаву. “Праўдзіва і крытычна асвятляць усе бакі савецкага жыцця, умацоўваць сувязі з шырокімі масамі Мінска і вобласці” — вось адзін з абавязкаў “Мінскай праўды”, сфармуляваных у пастанове ЦК КПБ ад 17 кастрычніка 1950 года. Згодна з архіўнымі данымі, за такую назву газеты прагаласавалі 23 чалавекі пры адным голасе супраць.
Галоўным рэдактарам быў прызначаны Мікалай Дзмітрыевіч Пузікаў, які з 1947 года працаваў намеснікам рэдактара і загадчыкам аддзела прапаганды “Звязды”. Далей кіраўніцтва газеты выглядае так: красавік 1961 – верасень 1968 — Агееў Іван Мінавіч, кастрычнік 1968 – кастрычнік 1971 і жнівень 1984 – студзень 1988 — Суша Міхаіл Андрэевіч, кастрычнік 1971 – лістапад 1978 — Лысоў Георгій Сцяпанавіч, снежань 1978 – жнівень 1984 Тоўкач Леанід Канстанцінавіч , сакавік 1988 – студзень 2010 Шлома Мікалай Аляксандравіч, студзень 2010 – люты 2015 Літвінаў Мікалай Пятровіч, ліпень 2015 – ліпень 2017 — Шпілеўская Вольга Аляксандраўна, верасень 2017 – верасень 2019 — Кароткін Максім Мікалаевіч, з красавіка 2020… — Коршун Ларыса Міхайлаўна.
Рэкамендацыю Мікалаю Пузікаву выдаў тагачасны рэдактар “Звязды” Даніла Драгун. І некаторыя са звяздоўцаў таксама перайшлі ў новую рэдакцыю. У верасні-кастрычніку 1950 года быў аб’яўлены набор журналістаў па ўсей рэспубліцы. Паступлова стваралася сетка рабкораў ў рэгіёне, якія дапамагалі газеце сачыць за актуальнымі падзеямі і імгненна рэагаваць на іх.
Першым фатографам газеты стаў Усевалад Леанідавіч Марцыёнка, які займаў гэтую пасаду з 1950 па 1985 год.
Першапачаткова газета выходзіла на беларускай мове, з 1990 года на беларускай і рускай мовах.
Нумар размяшчаўся на чатырох старонках А2 і каштаваў 20 капеек, цана за падпіску на год складала 60 рублёў, на месяц — 5 рублі. Першая старонка заклікала: “Наперад да новых перамог камунізму!”. Першымі рубрыкамі газеты былі: “Па нашай Савецкай Радзіме”, “На сустрэчу 33 гадавіне Вялікага Кастрычніка”, “У дапамогу вывучаючым марксізм-ленінізм”, “Лісты ў рэдакцыю”, “Кніжная полка”, “Тэатр”, “Фізкультура і спорт”.
У першы год у рэдакцыю газеты прыйшло каля 5-ці тысяч лістоў ад чытачоў.
У 1967 годзе на базе газеты была створана гарадская газета “Вячэрні Мінск” для сталічных чытачоў. У лістападзе 1970 года, да 20-годдзя газеты, “Мінская праўда” была ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. На пачатак 1970-х гадоў газеты выходзіла 5 раз на тыдзень і мела тыраж каля 44 тысяч экзэмпляраў. У 1977 годзе стала ўдзельніцай ВДНГ СССР у Маскве. Двойчы ўзнагароджвалася Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Да 50-годдзя абласной газеце ўручана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе “Мінская праўда” стала пераможцай міжнароднага журналісцкага конкурсу, які праводзіўся ў рамках фэсту “Вера. Надзея. Любоў”. У 2005-м лаўрэат I-га Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі “Лепшая абласная газета” і ўзнагароджана знакам “Залатая літара”. У 2011 годзе атрымала Гран-пры гэтага конкурсу.
У ліпені 2017 года “Мінская праўда” рэарганізавана ў рэгіянальны холдынг, у яе склад увайшлі тры друкаваных выдання: газета Дзяржынскага раёна “Узвышша”, газета Мінскага раёна “Прысталiчча”, газета Уздзенского раёна “Чырвоная зорка”.
У Мінскай абласной бібліятэцы захоўваюцца падшыўкі “Мінскай праўды” пачынаючы з 1980 года.
1. Аб чым пісала “Мінская праўда” ў 50-80-я гг. // Мінская праўда. — 1990. — 1 лістап.
2. Абласной газеце 1 лістапада спаўняецца 65 гадоў // Працоўная слава. — 2015. — 27 кастр. — С. 1.
3. Анацка, З. І днём народзінаў стаў год 50-ы... / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 3 лістап. — С. 11.
4. Анацка, З. Калі ў Слуцку было не па-людску і першы пратэст савецкіх хіпі / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 4 снеж. — С. 16.
5. Анацка, З. Краіна, якая ўмела здзіўляць / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 8 снеж. — С. 11.
6. Анацка, З. Мінск алімпійскі / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2021. — 22 студз. — С. 17.
7. Анацка, З. Новы віток вакол рэдакцыйнай "планеты жыцця" / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 10 лістап. — С. 13.
8. Анацка, З. Праўда, і толькі праўда аб Алімпіядзе! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 15 снеж. — С. 12.
9. Анацка, З. Пятро, назаўсёды дзякуем за метро! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 24 лістап. — С. 11.
10. Анацка, З. У парку — авіямадэль, з візітам у Мінск — герой Фідэль! / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 20 лістап. — С. 11.
11. Анацка, З. Час неспакойны і жывы, маланкі бляск на ўсю краіну / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 6 лістап. — С. 8.
12. Анацка, З. Час, калі загартоўвалася сталь / Зміцер Анацка // Мінская праўда. — 2020. — 17 лістап. — С. 9.
13. Берлеж, М. Адрасы літаратурнай памяці / Мікола Берлеж // Звязда. — 2013. — 31 студз. — С. 6.
14. Брожина, Ю. "МП" среди победителей / Юлия Брожина // Мінская праўда . — 2015. — 5 верас. — С. 3.
15. Брожина, Ю. Форум масс-медиа / Юлия Брожина // Мінская праўда. — 2015. — 8 мая. — С. 4.
16. Галоўка, С. Разбежка ў дванадцаць год, або Няпросты шлях “Мінскай праўды” да свайго чытача / Сяргей Галоўка // Мінская праўда. — 2010. — 1 лістап. — С. 2.
17. Ганаруся, што прайшоў гэты шлях: аб газеце, калегах-журналістах і сваім тровчым шляху разважаеі ветэран “Мінскай праўды” Павел Журба // Мінская праўда. — 1995. — 1 лістап. — С. 1, 2.
18. Грыб, С. І. “Мінская праўда” / С. І. Грыб // Культура Беларусі : энцыклапедыя. У 6 т. — Мінск, 2014. — Т. 5. — С. 532
19. Дроздовская, А. Журналистскими дорогами Чалея / Алёна Дроздовская // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 8.
20. Климович, Е. В. “Мінская праўда” / Е. В. Климович // Республика Беларусь : энциклопедия. В. 6 т. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 42—43.
21. Кухараў, С. Я тут выявіў сябе як нарысіст / Сцяпан Кухараў ; гутарыў Мікалай Кароль // Мінская праўда. — 1 лістап. — С. 2.
22. Литвинов, Н. Николай Литвинов: “Читатель, как добрый сосед — всегда рядом” / Николай Литвинов ; беседовала Николай Веселовский // Рэспубліка. — 2010. — 2 лістап. — С. 7.
23. Лобатый, С. Не опускаем планку : победители ежегодного областного конкурса среди средств массовой информации получили награды. Лучшее печатное СМИ Минщины — газета "Мінская праўда" / Станислав Лобатый // Мінская праўда. — 2017. — 1 снеж. — С. 3.
24. Максимова, К. Юбилей в кругу друзей / Кира Максимова // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 2.
25. Марчик, Л. Сорок три года верности любимой газете / Людмила Марчик // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 6.
26. Маслякова, А. Неповторимый миг, красноречивый факт / Анна Маслякова // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 11.
27. “Мінская праўда” // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 237.
28. “Мінская праўда”, грамадска-палітычная газета // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 427.
29. “Мінская праўда”, областная общественно-политическая газета // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5. Минская область. В. 3. Кн. Кн. 3. З-Н. — С. 293.
30. Москаленко, В. Нам — 60! / Виктория Москаленко // Минская праўда. — 2010. — 4 лістап. — С. 4.
31. Ольга Шпилевская: "Живу с пинариком в кармане" // Мінская праўда. — 2017. — 25 сак. — С. 13.
32. Пахамовіч, Н. Здрадзіць прафесіі я не магу / Наталля Пахамовіч ; гутарыў Зміцер Арцюх // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 12 мая. — С. 15.
33. Праль-Гуль, Т. Слова, што пахне полем і кветкамі / Тамара Праль-Гуль // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — 9.
34. Постановление ЦК КП(б)Б «О газете «Минская правда» от 19 сентября 1950 г. // Минская область в документах и материалах. Вып. 2. Возрождение 1946—1953 гг. — Минск, 2009. — С. 122—123.
35. Раманоўская, І. Час, людзі, вёска // Ірына Раманоўская // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 12.
36. Сёння нашай газеце — 40 // Мінская праўда. — 1990. — 1 лістап. — С. 1.
37. Солонец, Г. 55 лет с газетой / Григорий Солонец // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 4.
38. Солонец, Г. Дорожить доверием читателей / Григорий Солонец // Мінская праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 5
39. Суша, М. Праверка часам / Міхаіл Суша ; запісала Святлана Высоцкая // Мiнская праўда. — 2010. — 1 лістап. — С. 6.
40. Хорсун, С. У тым далёкім лістападзе / Святлана Хорсун // Мінска праўда. — 2015. — 31 кастр. — С. 7.
41. Шлома, М. “Мінская праўда” / Мікалай Шлома // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 179.
42. Шэіна, М. “Мінская праўдзе — 65” : цэнтральная газета Цэнтральнага рэгіёна Беларусі святкавала свой юбілей / Марыя Шэіна // Слава працы. — 2015. — 6 лістап. — С. 3.