Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Абласны семінар «Роля бібліятэкі ў рэалізацыі інфармацыйных і культурна-забаўляльных патрэбаў непаўналетніх»


26 мая 2021 года на базе ДУК “Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшлоў абласны семінар для загадчыкаў дзіцячых бібліятэк і аддзелаў абслугоўвання дзіцячага чытача бібліятэк Мінскай вобласці “Роля бібліятэкі ў рэалізацыі інфармацыйных і культурна-забаўляльных патрэбаў непаўналетніх”.

Любкаўшчынская сельская бібліятэка гасцінна сустрэла ўдзельнікаў прафесійнай сустрэчы. Бібліятэкар Святлана Канстанцінаўна Пявец падзялілася цікавай працай па папулярызацыі творчасці пісьменнікаў-землякоў і краязнаўчых ведаў сярод падлеткаў.

Са сваімі напрацоўкамі па экалагічным кірунку ў рабоце з падлеткамі падзялілася Раіса Іванаўна Тулейка, бібліятэкар Вішнявецкай сельскай бібліятэкі.

Вялікую зацікаўленасць  выклікала работа бібліятэкара Старасвержанскай сельскай бібліятэкі Гарановіч Алены Ігараўны па арганізацыі карыснага дасуга дзяцей і падлеткаў. Удзельнікі семінара высока адзначылі прадуктыўную працу Алены Ігараўны па вядзенню аматарскага аб’яднання “МиксТВ».


Апошнім пунктам прафесійнай сустрэчы стала раённая дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа.   Алена Міхайлаўна Асаёнак, загадчык бібліятэкі, правяла эксурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з выставай “Беларусь. Солдаты Победы”.



 


На круглым стале Алена Міхайлаўна Асаёнак  дэталёва расказала калегам пра міжведамаснае супрацоўніцтва дзіцячай бібліятэкі пры арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнай работы з падлеткамі. Таксама на круглым стале абмяркоўваліся патрабаванні да вядзення ўліковай дакументацыі па інфармацыйна-бібліятэчнай рабоце з дзіцячым чытачом, арганізацыя работы клубаў і аматарскіх аб’яднанняў, пытанні па арганізацыі работы з непаўналетнімі ўліковых катэгорый. Падчас дысккусіі ўдзельнікаў круглага стала і пры падвядзенні вынікаў абласнога семінара дырэктарам ДУК “Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка” Марынай Аляксандраўнай Янушкевіч і намеснікам дырэктара па бібліятэчнай рабоце ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” Інай Пятроўнай Лазаравай, усе прысутныя высока ацанілі работу публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна, прадстаўленную ў рамках семінара.