Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Гульня-віктарына па жыцці і творчасці Янкі Купалы

Купала – Шлях Млечны птушыных бяроз,
Жывыя званы беларускіх крынічак.»


                      Ул. Карызна. «Пакуль ёсць Купала»



7 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання дзіцячага чытача адбылася гульня-віктарына па жыцці і творчасці беларускага класіка Янкі Купалы.
Янка Купала – непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця, яго глыбокая гуманнасць, яго мудрая філасофія.
Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць – адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведаннае.