Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы ў Беларусі

17 лістапада 2021 года ў ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя
А.С. Пушкіна» на пляцоўцы аддзела замежнай літаратуры сумесна з аддзелам абслугоўвання дзіцячага чытача пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў прайшлі «Паўночныя чытанні» ў рамках Тыдня літаратуры краін Паўночнай Еўропы ў Беларусі. Тэмай сустрэчы былі творы шведскай пісьменніцы Тувэ Янсан і яе цікавыя героі – Мумі-тролі.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова ад кіраўніцтва бібліятэкі. Дырэктар Вашчыла Наталля Мікалаеўна падкрэсліла неабходнасць правядзення такіх сустрэч, тым больш, што літаратура паўночных краін цікавая і карыстаецца попытам сярод чытачоў.
У сваю чаргу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Вераніка Гайдукевіч правяла віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін. За правільныя адказы маленькія чытачы 4 «В» класса СШ № 19 атрымалі памятныя падарункі.
Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з перакладчыцай кніг Тувэ Янсан на беларускую мову – Алесяй Башарымавай. Яна расказала дзецям, як узнікла ідэя перакладаць творы шведскай пісьменніцы. У канцы мерапрыемства ў перакладчыцы можна было ўзяць аўтограф.
Самым цікавым момантам сустрэчы было чытанне ўрыўка з серыі твораў пра мумі-троляў «У канцы лістапада» у выкананні Веранікі Фаміной. Падчас чытання з удзельнікамі мерапрыемства праводзілася гутарка, каб патлумачыць значэнні некаторых складаных слоў з тэксту на беларускай мове.
На прыканцы сустрэчы да дзяцей завітала сама Мумі-мама. Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі зрабіць фотаздымкі і пазнаёміцца з сапраўдным героем любімай казкі.
Увогуле мерапрыемства было цікавым, захапляльным і карысным. Чакаем наступных сустрэч з творамі і аўтарамі Паўночных краін!