Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Другі дзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы ў Беларусі на бібліятэчнай пляцоўцы.


18 лістапада адбыўся другі дзень знаёмства са скандынаўскімі аўтарамі  ў рамках Міжнароднага тыдня паўночных краін. На мерапрыемства ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” завіталі вучні 4 “В” класа  СШ №27. Дзеці ўпершыню пачулі знакамітую шведскую казку на роднай мове.
     Мумі-тролі - цэнтральныя персанажы серыі кніг фінскай шведскамоўнай пісьменніцы Тувэ Янсан. Кнігі былі першапачаткова выдадзены на шведскай мове, а затым перакладзены на дзясяткі іншых моў, у тым ліку і на  беларускую.
     У кнігах Тувэ Янсан апавядаецца аб адной сям'і мумі-троляў — Мумі-сямействе. Гэта бесклапотная і прадпрымальная сям'я жыве ў сваім доме ў Мумі-даліне (Мумідол), хоць у пэўныя перыяды яны жылі ў маяку і тэатры.
Кнігі Тувэ Янсан на беларускай мове:
“Маленькія тролі і вялікая паводка”
“Мумі-Троль і камета”
“Капялюш чараўніка”
“Мемуары Мумі-таты. Небяспечнае лета”
“Чароўная зіма”
“Дзіцё-невідзімка”
“Мумі-тата і мора”

     Усіх, хто жадае прачытаць цікавыя і захапляльныя кнігі Тувэ Янсан, а таксама іншых замежных аўтараў паўночных краін,  запрашаем у аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача.