Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Мінскае гета. Гісторыя адной яўрэйскай дзяўчынкі
«Мінскае гета. Гісторыя адной яўрэйскай дзяўчынкі».
сустрэча з былым вязьнем Мінскага гета Фрыдай Вульфаўнай Рэйзман

1 лютага 2022 года запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу са сведкам трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаную Міжнароднаму Дню памяці ахвяр Халакосту.
Фрыда Вульфаўна Рэйзман, маленькая яўрэйская дзяўчынка шасці гадоў, якая апынулася ў лагеры смерці сярод цэнтральных вуліц Мінска. Мінскае гета — адно з самых буйных у акупаванай Еўропе, праз якое прайшлі больш за 100 тысяч яўрэяў, большая частка якіх загінула пакутлівай і жорсткай смерцю. Будучы дзіцём, Фрыда Вульфаўна перажыла серыю пагромаў і аблаваў, вынікам якіх былі масавыя забойствы яўрэяў. Зверствы і жах, якія рабіліся ў Мінскім гета назаўжды засталіся ў памяці гэтай маленькай, крохкай і смелай яўрэйскай дзяўчынкі. Праз восемьдзесят гадоў яна ясна памятае, усіх тых, хто знявечыў яе дзяцінства, і тых, дзякуючы каму яна змагла выратавацца.
Вас чакае аповед пра нясцерпны боль, жах, які скоўвае душу, надзею і веру на выратаванне.
Чакаем вас 1 лютага 2022 г. а 16-й гадзінеў зале аддзелаў краязнаўчай літаратуры і літаратуры па мастацтве (3 паверх).