Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Сустрэча з аўтарскім калектывам кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”.
2 лютага ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка ім. А. С. Пушкіна” прайшла сустрэча аўтараў кнігі “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы” з навучэнцамі філіяла БДЭУ “Мінскі фінансава-эканамічны каледж” і ДУА “Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска”.
Аўтары кнігі — загадчык аддзела гісторыі партызанскага руху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Яцкевіч Наталля Анатольеўна і вядучы навуковы рэдактар Цэнтра энцыклапедычных выданняў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Нікіцін Міхаіл Генадзьевіч. Прысутныя даведаліся пра найбуйнейшае на тэрыторыі Беларусі месца масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, а таксама пра тое, як была арганізавана работа па стварэнні і рэдакцыі тэксту, пошуку дакументальных фатаграфій і матэрыялаў.
На мерапрыемства завітала былы малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў Нэлі Ігнатаўна Канстанціновіч. Яна падзялілася сваімі дзіцячымі ўспамінамі аб акупацыі і папрасіла маладое пакаленне шанаваць і беражліва захоўваць у памяці гістарычныя падзеі і факты часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Кніга “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы” выдадзена ў 2018 годзе ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” на беларускай, рускай і англійскай мовах.