Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Клуб кітайскай культуры "Цан Цзэ" вяртаецца!
Сустракаемся ў нядзелю 3 красавіка а 14.00, знаёмімся нанова і разглядаем тэму беларускай і кітайскай тапанімік, гідронімы басейнаў рэк Нёмна і Хуанхэ.
Запрашаем вас у клуб кітайскай культуры «Цан Цзэ»!
 
  Назва клуба "Цан Цзэ" была выбрана невыпадкова. Цан Цзэ – легендарны персанаж, які стварыў кітайскую іерагліфіку. Іерогліф – гэта ёмістае ўвасабленне ўсей кітайскай культуры. У адрозненні ад літар у еўрапейскіх мовах, кітайскія сімвалы не толькі складаюць словы, але і таксама падкрэсліваюць  іх філасофскі падтэкст і выражаюць адносіны чалавека да навакольнага свету.

Асноўная мэта клуба – знаёмства з традыцыйнай культурай Кітая ў параўнанні з беларускай. Знаёмячыся з кітайскай культурай, члены клуба маюць шанс даведацца шмат новага аб традыцыях Паднябеснай, спосабе жыцця кітайцаў, іх светапоглядзе, правілах этыкету, літаратуры і мастацтве.
Запрашаем прыняць удзел у рабоце клуба ўсіх, хто цікавіцца кітайскай культурай, а, магчыма, і тых, хто ведае кітайскую мову.
Сустрэчы будуць карысныя і кітайцам, якія жадаюць азнаёміцца з беларускай культурай.