Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Сугучча культур
04.04.2022 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай беларускай кнігі. Тыдзень пачаўся з прэзентацыі кнігі Вольгі Ажгірэвіч і Таццяны Захаранка “Двор творчества, или Приключения крыски Ольки и её друзей”. Адкрыла мерапрыемства прывітальным словам дырэктар ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” Вашчыла Наталля Мікалаеўна. На прэзентацыі прысутнічала і Таццяна Захаранка. На сустрэчу з пісьменніцай былі запрошаны дзеці 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска”. Школьнікі пазнаёміліся з героямі гэтай  кнігі: катом  па мянушцы Рыжы, катом Ветрыкам, бульдогам Георгам і іншымі. Двор  творчасці – тэрыторыя, дзе гэтыя сябры любяць займацца сваёй справай: прыдумваць казкі, пісаць вершы і музыку, дапамагаць чытачам раскрываць свае таленты і проста весела бавіць час. А яшчэ ў гэтай кнізе Таццяна расказвае пра Кітай, знаёміць са звычаямі і святамі гэтай цікавай краіны.
Падчас сустрэчы адбылася займальная размова пра асаблівасці культуры Беларусі і Кітая. У канцы мерапрыемства дзеці праслухалі ўрывак з кнігі на кітайскай мове і атрымалі ў падарунак смайлікі ручной працы ад пісьменніцы. Таццяна Захаранка пакінула  аўтограф на сваёй кнізе, якая знаходзіцца ў бібліятэцы. Мерапрыемства прайшло весела, цікава і запамінальна.