Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Ад вытокаў да сучаснасці
05.04.2022 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” прайшла гадзіна разважання на тэму беларускага кнігадрукавання.  З часоў Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага кніга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крыніцай, надзейным фундаментам нацыянальнага развіцця. Беларускае кнігадрукаванне – гэта спадчына, якую трэба ведаць і якой трэба ганарыцца. У беларускага пісьменства векавыя традыцыі, яго фігуры пакінулі важны след у гісторыі не адной краіны. Спецыяльна для гэтага мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную  выставу, прысвечаную выдатнаму дзеячу – Францыску Скарыне.
Чытачы пачулі шмат новых і цікавых фактаў з гісторыі беларускага кнігадрукавання, аналізавалі іх, выказвалі свае меркаванні. Затым кожны на паперы мог намаляваць кнігу або размаляваць ужо гатовы трафарэт у тым выглядзе, якім яны хацелі бы бачыць яе ў будучыні.