Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Кветкі роднай зямлі
06.04.2022 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна” сумесна з агульным чытальным залам прайшоў майстар-клас “Кветкі роднай зямлі”.
Васілёк - не толькі сімвал Беларусі, спрадвеку характэрны для арнаментаў нашай зямлі. Гэта кветка, якая расце ў жыце, гэта сімвал чалавека, які заняты сельскагаспадарчай працай, бо васілёк звычайна расце на ўзаранай зямлі, занятай азімай збажынной. З-за такога суседства з хлебнымі культурамі нарадзілася мноства легенд. Галоўная сутнасць легенд у тым, што хлебароб мог любавацца не толькі тымі раслінамі, якія даюць яму збожжа, але і знешне непрыкметнымі кветкамі. Паўсядзённыя яго клопаты ўпрыгожвала гэтая выдатная сіняя кветка.
У гонар гэтай расліны  дзеці выраблялі прыгожыя закладкі для кніг у выглядзе рознакаляровых васількоў.  Перад гэтым вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Мінска” пазнаёміліся з творамі беларускай літаратуры, прысвечанымі валошкам,  адказалі на пытанні віктарыны. Школьнікі былі вельмі актыўнымі і з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у майстар-класе.