Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Майстар-клас па пілатэсе “Authentic Pilates”.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца здаровым ладам жыцця, і тых, хто жадае падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме на майстар-клас па пілатэсе “Authentic Pilates” ад дасведчанага інструктара з Францыі Ларбі Бэнджэмла (Larbi Bendjemla).
 
Ларбі вучыўся пілатэсу ў Нью-Ёрку ў вядомага настаўніка Раманы Крыжаноўскай, вучаніцы самога Джозэфа Пілатэса. Больш за 20 гадоў Ларбі Бэнджэмла працуе інструктарам па пілатэсе ў ЗША і краінах Еўропы, дапамагае людзям палепшыць фізічную форму і здароўе.
 
Падчас майстар-класа вы даведаецеся пра гісторыю Джозэфа Пілатэса, унікальнасць і карысць яго метада. У вас таксама будзе магчымасць засвоіць базавыя элементы пілатэсу і задаць пытанні інструктару.
 
Мова сустрэчы – англійская.
 
Сустракаемся 26 верасня ў 18.30 у аддзеле замежнай літаратуры.