Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Прэзентацыя выставы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
27 верасня 2022 г. у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла чарговая прэзентацыя выставы “Паэзія, якая яднае. Максім Багдановіч – прыклад самаадданага служэння Радзіме” ад супрацоўнікаў музея.
Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец вельмі прачула распавяла пра асобу беларускага пісьменніка – класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы, першага гісторыка літаратуры нашай краіны. “Багдановіч паказаў Беларусь свету”, – адзначыла Ірына Вітальеўна. Сёння прэзентацыю наведалі слухачы спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Вельмі цікава было пачуць пра асобныя старонкі з біяграфіі пісьменніка; даведацца пра тое, як музей папаўняе свае фонды кнігамі мастака слова і вышуквае невядомыя архіўныя матэрыялы, якія становяцца каштоўнымі набыткамі для супрацоўнікаў установы. Бібліятэка ў чарговы раз падрыхтавала да прэзентацыі кніжную выставу, якая зацікавіла і сённяшніх слухачоў.
Апошняе правядзенне прэзентацыі плануецца на наступным тыдні.
Тэл. для даведак: 8(017) 394-16-84
Запрашаем далучыцца да мерапрыемства!