Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Апошняя прэзентацыя выставы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

4 кастрычніка 2022 г. у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла апошняя прэзентацыя выставы “Паэзія, якая яднае. Максім Багдановіч – прыклад самаадданага служэння Радзіме”.
Завяршылася серыя прэзентацый выставы класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу (1891–1917), арганізаваных спецыялістамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
У чарговы раз на 3-ім паверсе Мінскай абласной бібліятэцы загадчык музея Міхаіл Бараноўскі распавёў пра цікавыя факты з жыцця і творчасці вядомага пісьменніка. Сёння выставу наведалі студэнты 1 курса спецыялізацыі “Мэнеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Бібліятэка ў чарговы раз падрыхтавала да прэзентацыі кніжную выставу, якая зацікавіла і сённяшніх слухачоў.

Гэта не апошняя сустрэча з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча. У рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” бібліятэка наладжвае сталыя сувязі з гэтай установай для далейшай супрацы і правядзенні сумесных мерапрыемстваў па папулярызацыі асобы Максіма Багдановіча, які ў свой час з’яўляўся пастаянным чытачом Публічнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (цяпер Мінская абласная бібліятэка).
Далучайцеся да ініцыятыў праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю!