Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Рэспубліканскі семінар “Бібліятэчнае краязнаўства ў захаванні і прасоўванні гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна”
27 кастрычніка 2022 года прадстаўнікі бібліятэк Мінскай вобласці ўдзельнічалі ў рэспубліканскім семінары “Бібліятэчнае краязнаўства ў захаванні і прасоўванні гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна”, які праходзіў на базе ДУ “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна” Магілёўскай вобласці.
 Удзел у ім прынялі галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Мікалаеўна Беразоўская, галоўны спецыяліст аддзела народнай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці і ўстаноў адукацыі ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Вольга Канстацінаўна Шведава, намеснік старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Віктаравіч Давыдовіч,  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Аксана Анатольеўна Дарагонька, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк з усіх абласцей краіны.
Падчас семінару спецыялісты падзяліліся вопытам сваёй працы, разглядаліся сучасныя формы прасоўвання гісторыка-культурнай спадчыны, азнаёміліся з лічбавай рэгіянальнай спадчынай бібліятэк Магілёўскай вобласці, дзейнасцю бібліятэк па захаванні гістарычнай памяці і народных традыцый.
Для ўдзельнікаў семінара была падрыхтавана аглядная экскурсія па цэнтральнай частцы горада з наведваннем Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам краязнаўчай літаратуры