Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

140—ГОДДЗЕ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯКУБА КОЛАСА
Сення культурная грамадскасць Беларусі святкуе 140-годдзе з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ЯКУБА КОЛАСА.
Супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна на чале з дырэктарам Наталляй Вашчылай прынялі удзел у цэрымоніі  ўскладання кветак да мемарыялу знакамітаму беларускаму песняру.
Мерапрыемства адбылося на плошчы Мінска, якая носіць назву геніяльнага аўтара знакамітых літаратурных твораў: “Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “На ростанях”.
Тут раніцай 3 лістапада 2022г. сабраліся прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальнага музея, супрацоўнікі розных ўстаноў культуры Мінска,  Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, творчая інтэлігенцыя, навучэнцы сталічных школ.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. Ён адзначыў, что Якуб Колас “змагаўся за адраджэнне роднага краю, клапаціўся аб людзях і рабіў усе магчымае, каб мы людзьмі зваліся і заўжды бачылі сваю краіну тым цудоўным месцам, дзе добра жыць, дзе людзі адпачываюць і душой і думкамі”.   
У выкананні народнага хора імя Цітовіча прагучалі песні і ўрыўкі з  неўміручых твораў Якуба Коласа — славутага майстра мастацкага слова, народнага паэта Беларусі. Мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак да помніка Песняру.