Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Літаратурны конкурс “Пад Зоркай Венеры”
Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна аб’яўляе пра пачатак анлайн-конкурсу чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечанага папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”).
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, яго партнёрамі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Радыёканал “Культура” і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Паэзія Максіма Багдановіча займае ганаровае месца не толькі ў беларускай, але і ў агульнасусветнай скарбніцы сапраўдных шэдэўраў літаратуры. Конкурс “Пад Зоркай Венеры” – гэта не толькі ўшанаванне памяці вялікага паэта, але і магчымасць прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да чытання і вывучэння беларускай літаратуры, да ўмацавання нацыянальных культурных традыцый і каштоўнасцяў, а таксама стымуляваць творчую актыўнасць вучняў школьных і пазашкольных устаноў, у тым ліку і моладзі.
Удзел у конкурсе могуць прыняць дзеці і падлеткі да 18 гадоў. Для гэтага неабходна запісаць на відэа чытанне любога верша Максіма Багдановіча на беларускай ці рускай мовах (у пачатку роліка абавязкова пазначыць сваё імя і назву твора), загрузіць ролік на воблачнае сховішча і адправіць спасылку на ролік на электронную пошту concurs.bogdanovich@gmail.com з адкрытым доступам на запампоўку.
Таксама для ўдзелу неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і паслаць фота анкеты разам са спасылкай на відэа на той жа адрас (прыклад анкеты гл. у палажэнні аб конкурсе). Работы прымаюцца ў перыяд з 1 па 20 снежня 2022 года.
Работы ўдзельнікаў будуць разгледжаны кампетэнтным журы:
Старшыня журы – дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Вера Палякова-Макей

Сябры журы:
дырэктар ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» Наталля Вашчыла;
старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Леанід Крыванос;
загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі; рэжысёр і мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна.
Пераможцы конкурсу будуць абвешчаны на сайце і ў сацыяльных сетках Мінскай абласной бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна, на сайтах і ў сацыяльных сетках інфармацыйных партнёраў. Аўтары лепшых работ будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі ад спонсараў і партнёраў конкурсу, а таксама запрошаны на выніковае мерапрыемства ў Мінскую абласную бібліятэку ім. А. С. Пушкіна. Прызёраў у дадатковых намінацыях таксама чакаюць дыпломы і падарункі.
Выбраныя ролікі астатніх удзельнікаў конкурсу будуць апублікаваны на YouTube-канале і ў сацыяльных сетках Мінскай абласной бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна.
Кантактныя тэлефоны: (8 017) 394-16-84 (аддзел бібліятэказнаўства); 373-70-43 (аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці).

Палажэнне аб конкурсе