Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Канцэрт класічнай музыкі
Шаноўнае спадарства, аддзел замежнай літаратуры запрашае вас на канцэрт класічнай музыкі, які адбудзецца 10 снежня ў 16.00 у выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. У выкананні дуэта флейты-траверса і фартэпіяна прагучаць творы:

Галіна Мацюкова нарадзілася ў Гомелі, скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе флейты ў С.В.Сізко. Пасля заканчэння навучання працавала ў Валгаградскім сімфанічным аркестры і ў ансамблі старадаўняй музыкі з гістарычнымі інструментамі “Калегіюм-Музікум Валгаград”.
Працягнула адукацыю па класе флейты-траверса ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце ў Х.-І.Фуса і ў Вышэйшай школе музыкі ў Трасінгене ў Л.Брунмайр-Тутц. Удзельнічала ў майстар-класах Б.Койкена, К.Хюнтэлера, Й.Крыстэнсена, Дж.-Э.Гардынера.
Выступала ў праектах Томаса Хенгельброка, Хасэ Васкеса, Лінды Брунмайр, Ханса- Ойгена Экерта, Дорыс Хагель; рэгулярна выступае ў складзе ансамбля "The Pochet Simphony" (Масква) пад кіраўніцтвам Назара Кажухара.
Выкладае факультатыўны курс па гістарычнай выканальніцкай практыцы на кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (флейта-траверса, блок-флейта) і з'яўляецца пастаяннай удзельніцай ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава.
Юлія Баранава нарадзілася ў 1983 годзе ў горадзе Дзяржынску (Мінская вобласць). У 1990-2001 гг. навучалася ў Беларускім Рэспубліканскім навучальным комплексе гімназія-каледж мастацтваў ім. І.О.Ахрэмчыка (клас фартэпіяна выкладчыка Т.І.Маркавай). У 2001-2006 гг. працягнула навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і пасля яе заканчэння ў магістратуры (2007) (клас прафесара Л.З.Тэр-Мінасян). У час навучання неаднаразова брала ўдзел у розных рэспубліканскіх і міжнародных фартэпіянных конкурсах і фестывалях, у ліку якіх Міжнародны конкурс фартэпіянных дуэтаў "Брат і сястра" ў Санкт-Пецярбургу (дыплом і спецыяльны прыз за выкананне твора сучаснага аўтара; 1998); IV Міжнародны конкурс піяністаў ім. А.Аліевай у Францыі (званне лаўрэата і спецыяльная прэмія за віртуознасць; 2004); Міжнародны конкурс піяністаў "Мастацтва XXI стагоддзя" ва Украіне (II прэмія; 2006). З'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2004; 2006).
У 2006-2012 гг. Юлія Баранава працавала ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы ім. М.К.Агінскага на пасадзе выкладчыка і канцэртмайстра. У перыяд працы вяла актыўную канцэртную дзейнасць як салістка і канцэртмайстар. У дуэце з А.Сіўко і іншымі опернымі спевакамі прымала ўдзел у міжнародных конкурсах вакалістаў, якія праходзілі ў Эстоніі (2008; 2009), Фінляндыі (2009), Расіі (2008; 2009), дзе была неаднаразова адзначана дыпломамі за высокае канцэртмайстар. Удзельнічала ў майстар-класах Т.Жыліс-Гара (Эстонія; 2009) і Я.Несцярэнка (Фінляндыя; 2009). У 2014-2018 гг. працавала выкладчыкам на кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Цяпер Юлія Баранава працуе ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 14 г. Мінска ў якасці канцэртмайстра і выкладчыка.
Піяністка вядзе актыўную канцэртную дзейнасць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (Эстонія, Расія, Украіна, Швейцарыя, Францыя, Польшча, Інданэзія), выступаючы сольна і ў складзе розных камерна-інструментальных ансамбляў. У яе рэпертуары творы І.С.Баха, Л. ван Бетховена, Р.Шумана, Ф.Ліста, І.Брамса, М.Мусаргскага, К.Сен-Санса, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, М.Равеля, М. .Метнера, А.Скрабіна, С.Пракоф'ева, А.Тансмана, Д.Шастаковіча, Д.Кабалеўскага і інш. Сольныя праграмы Юліі Баранавай былі прадстаўлены на лепшых канцэртных пляцоўках сталіцы, у ліку якіх канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2001–2008) ), Малая зала ім. Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі (2010), канцэртная зала “Верхні горад” (2018; 2019), а таксама ў музычных навучальных установах Мінска і Маладзечна. У 2019 годзе сумесна з Галінай Мацюковай у музеі "Дом Ваньковічаў" піяністка з поспехам прадставіла канцэртную праграму, якая аб'яднала сачыненні для флейты і фартэпіяна кампазітараў розных эпох. Таксама ў 2017-2019 гг. Юліяй Баранавай была праведзена серыя сольных канцэртаў-лекцый "Класіка для ўсіх", прысвечаных рознай музычнай тэматыцы.
У 2008 годзе Юлія Баранава прымала ўдзел у стварэнні фондавага запісу Канцэрта №2 соль-мінор для фартэпіяна з аркестрам К.Сэн-Санса для Белтэлерадыёкампаніі (пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраваннем А.Сасноўскага).