Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Прэзентацыя “Новы абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”
6 снежня 2022 года на базе ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык выступіла з прэзентацыяй “Новы абласны праект “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” перад супрацоўнікамі публічных бібліятэк – слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Спецыялісты бібліятэк даведаліся пра новы праект, які рэалізуецца бібліятэкамі Мінскай вобласці з верасня 2022 г., а таксама пра магчымасці прасоўвання чытання сярод дзяцей і моладзі праз розныя формы праектнай дзейнасці. Мэтай праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” з’яўляецца фарміраванне пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці, папулярызацыя інфармацыі пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, развіццё творчых літаратурных здольнасцяў дзяцей і моладзі праз даследчую працу, удзел у літаратурных конкурсах.