Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Урачыстае адкрыццё выставы «Пераводныя масты»
Першага снежня ў аддзеле замежнай літаратуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Пераводныя масты”, арганізаванай пры ўдзеле кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На экспазіцыі прадстаўлены пераклады мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, якія былі падрыхтаваны дзейнымі выкладчыкамі кафедры раманскага мовазнаўства Н.Л. Каіроні, Л.С. Мельнікавай, Т.А. Мазгавой, С.В. Логіша, М.В. Салеевай, А.А. Панцялеенка, Н.А. Цыбульскай. Трэба адзначыць, што на выстаўцы прадстаўлены таксама работы выпускніцы філалагічнага факультэта аддзялення італьянскай філалогіі Крысціны Дыкселітэ.
Выстаўка адкрывае серыю сустрэч, прымеркаваных да 25-гадовага юбілею заснавання французскага і італьянскага аддзяленняў на філалагічным факультэце БДУ.
Мерапрыемства адкрылася выступленнем студэнцкага творчага калектыву “Харавая капэла” пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Л. С. Мельнікавай. Далей з прывітальным словам выступілі заг. аддзела замежнай літаратуры Т.В. Баранава і заг. кафедры раманскага мовазнаўства А.В. Тучынскі, якія расказалі пра важнасць такіх мерапрыемстваў для знаёмства студэнтаў з дасягненнямі сваіх педагогаў і для ўсведамлення перспектыў атрыманай прафесіі.
У ходзе мерапрыемства дацэнт кафедры замежнай літаратуры С.В. Логіш расказаў пра гісторыю развіцця раманскай філалогіі на факультэце, падзяліўся вопытам шматгадовай перакладчыцкай дзейнасці, а таксама прадэкламаваў свае пераклады беларускай паэзіі.
Працягнула вечар дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства М.В. Салеева. Яна пазнаёміла стдэнтаў з праектамі творчага аб’яднання “Перакладчыцкая майстэрня”, якім кіруе, нагадала студэнтам аб магчымасцях, якія раскрываюцца перад імі ў ходзе перакладчыцкай практыкі.
Пасля заключнага слова дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства А.А. Панцялеенка і музычнага сюрпрыза ад творчага калектыву «Харавая капэла» госці выставы перайшлі да кулуарных гутарак ва ўтульнай атмасферы за кубачкам гарбаты.
Аддзел замежнай літаратуры ўдзячны калектыву кафедры раманскага мовазнаўства за актыўнае супрацоўніцтва пры арганізацыі мерапрыемства.