Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Перасоўная выстава “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…” ад Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага
Сябры! На 3-ім паверсе ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” дзейнічае перасоўная літаратурна-дакументальная выстава “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет…” ад Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), якая знаёміць нас з асноўнымі этапамі жыццёвага і творчага шляху выбітнага пісьменніка.
Кузьма Чорны (1900–1944; Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – яскравы прадстаўнік беларускай прозы, таленавіты драматург і публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык. Яго свет быў шматгранны і неабсяжны: разнастайнасць жанраў, веданне чалавечых характараў, глыбокая сувязь з паўсядзённым жыццём народа, любоў да сваёй радзімы і каранёў, цудоўнае валоданне народнай мовай, майстэрства псіхолага і разуменне душы Чалавека.
На стэндах выставы наведвальнікі экспазіцыі маюць магчымасць пабачыць копіі рукапісных дакументаў, архіўныя фотаздымкі, вокладкі першых выданняў, пазнаёміцца з цытатамі з яго твораў і дзённікаў.
Знаёмства з выставай можа быць асабліва цікава для правядзення дадатковых заняткаў па творах Кузьмы Чорнага, якія ўваходзяць у школьную праграму.
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Гікалы, 4 (3-ці паверх).
Выстава дзейнічае з 20 снежня 2022 г. па 12 студзеня 2023 г.
Уваход вольны.

Магчыма замова экскусіі для групы на платнай аснове (квіток – 1 BYN з чалавека).
Тэлефануйце па нумарах: +375 (17) 377-43-92 (аддзел краязнаўчай літаратуры), +375 (17) 394-16-84 (аддзел бібліятэказнаўства).