Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Новыя ініцыятывы абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”
28 лютага 2023 года на базе Гатаўскай сельскай бібліятэкі-клуба ДУК “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” (аг. Гатава, вул. Металургічная, 3В) адбудзецца абласны круглы стол “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча” ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
Арганізатарамі навукова-практычнага мерапрыемства выступілі ДУК “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”, установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”.
У 2022 годзе адзначалася 120-годдзе выдатнага беларускага паэта, публіцыста, настаўніка Язэпа Пушчы (Іосіфа Плашчынскага), які нарадзіўся ў в. Каралішчавічы пад Мінскам. Далучыліся да святкавання юбілею аўтара і на яго радзіме – у Мінскім раёне. Тут прайшоў шэраг разнастайных акцый: святочныя імпрэзы ў гонар знакамітага земляка, літаратурныя конкурсы, былі падрыхтаваны друкаваныя выданні пра пісьменніка і іншае.
На круглым стале прагучаць выступленні даследчыкаў творчасці Язэпа Пушчы – літаратуразнаўцаў, бібліятэкараў і архівістаў. Важнай часткай мерапрыемства стане прэзентацыя віртуальнага музея, створанага на сайце ДУК “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка”, які стаў вынікам даследавання творчасці пісьменніка, ушанавання памяці аўтара на яго малой радзіме.

Праграма круглага стала

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства