Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Абласны тур ХХХІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
2 сакавіка 2023 года ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” адбылося пасяджэнне метадычнага савета, на якім прайшоў абласны тур ХХХІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. На конкурс-агляд былі прадстаўлены 9 прац ад наступных бібліятэк: ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка», Заастравецкая сельская бібліятэка ДУ «Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка», ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі», Мар’інагорская гарадская бібліятэка ДУК «Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка», ДУ «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка», Нарацкая пасялковая бібліятэка ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка», ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка», ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса», ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка».
Па выніках абласнога этапа на разгляд рэспубліканскага аргкамітэту прадстаўлены працы бібліятэк у наступных намінацыях:
1.    У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»: ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі», Нарацкая пасялковая бібліятэка ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка».
2.    У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»: ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка».
3.    У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»: ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса», Заастравецкая сельская бібліятэка ДУ «Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка».
4.    У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання»: Мар’інагорская гарадская бібліятэка ДУК «Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка».

Рашэнне методсавета № 1 ад 02.03.2023

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства.