Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Удзельнікам анлайн-конкурсу чытальнікаў «Пад Зоркай Венеры»
З 1 снежня па 20 снежня 2022 года ў межах абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” праходзіў анлайн-конкурс чытальнікаў, прысвечаны папулярызацыі творчасці беларускага паэта Максіма Багдановіча. Арганізатарам конкурсу выступіла Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна сумесна з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурным музеем Максіма Багдановіча, Выдавецкім домам “Звязда” (газетай “Літаратура і мастацтва”), Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача, Каналам “Культура” Беларускага радыё, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс набыў неверагодную папулярнасць. Мы атрымалі каля 2000 творчых прац ад удзельнікаў рознага ўзросту з усіх абласцей Беларусі, у тым ліку з Расіі. Такім чынам, конкурс набыў статус міжнароднага. Адзначым, што вялікая колькасць работ высокага мастацкага ўзроўню, таму вельмі цешыць такая высокая цікавасць да творчасці беларускага пісьменніка.
Захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў, падтрымка працы журы, якія ўсклалі на сябе цяжкі груз вызначэння з такой колькасці выдатных прац найлепшых быў адзначаны водгукамі гледачоў:

“Паважаныя арганізатары конкурсу “Пад Зоркай Венеры”, шаноўнае журы! Дзякуй вам за тытанічную працу! Прагледзець амаль 2000 ролікаў – гэта трэба столькі часу і цярпення! А галоўнае – любові да сваёй роднай культуры! Бо нічым іншым не растлумачыць і такі наплыў удзельнікаў, і такую самааддачу арганізатараў. Я ўпэўнена, што падобныя конкурсы нам вельмі патрэбныя. Нашы дзеці суткамі сядзяць у Інтэрнеце. Дык няхай яны глядзяць не TikTok, а ролікі, дзе гучаць творы беларускіх паэтаў, няхай слухаюць не знявечаную мову, а мастацкае беларускае слова, і хай іх творчая энергія накіроўваецца ў патрэбнае рэчышча! Так, на гэты конкурс даслалі відэа рознай якасці. У нас розныя творчыя і тэхнічныя магчымасці. Але не гэта галоўнае. Галоўная – тая ідэя, якая аб’яднала ўсіх удзельнікаў. Беларуская культура гаворыць вуснамі дзяцей. Багдановіч гучыць сучасна, і кожны прадстаўляе сваё асабістае прачытанне яго твора. І ў кожнага застанецца памяць аб удзеле ў гэтым конкурсе і цяпло ўнутры. І ўжо ніхто не забудзецца аўтара, які напісаў “Здароў, марозны звонкі вечар... ”.
Юлія Аленькава (г. Магілёў)

“Нечаканы і прыемны вынік з 2000 работ, выбралі ў 2 тур 200!!! І сярод фіналістаў наш УЛАДЗІСЛАЎ САЛЯНІК І АРЫНА РУБАНОВІЧ. Я ўдзячна сябрам журы за іх вялікую працу, прагледзіць такую колькасць відэаматэрыялу – гэта проста фантастыка! Дзякую за адзнаку нашай творчасці! Мы вельмі стараліся і рабяты вялікія малайцы!”
Людміла Сасніцкая (г. Барань)

Адзначым, што партнёры анлайн-конкурсу “Пад Зоркай Венеры” вызначылі асобныя працы ўдзельнікаў дадатковымі намінацыямі. Гэтыя ўдзельнікі конкурсу будуць запрошаны на выніковае мерапрыемства анлайн-конкурсу для ўручэння ўзнагарод.

Спіс намінантаў ад партнёраў конкурсу

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэказнаўства.