|
Вы здесь23 мая 2015 г. – IX слет молодых поэтов Минщины “Слова Купалы да творчасці кліча” 23 мая 2015 года на Лагойшчыне адбыўся IX абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”. Злёт маладых паэтаў Міншчыны праводзіцца раз у два-тры гады з мая 1993 года для падтрымкі таленавітай моладзі і папулярызацыі творчай спадчыны Янкі Купалы. Вынікам кожнага злёту з’яўляецца выданне калектыўнага зборніка паэзіі “Слова Купалы да творчасці кліча”.
Арганізатарамі свята паэзіі на Міншчыне выступілі ўпраўленне культуры Мінаблвыканкама сумесна з Мінскай абласной бібліятэкай На конкурс даслалі свае вершы больш за 50 пачынаючых паэтаў з усіх раёнаў Міншчыны. 23 мая паэтычныя радкі загучалі на свяце “Пакуль жыве паэзіі святло”. Разам з прафесійнымі паэтамі выступілі пераможцы IX абласнога злёту, Таццяна Шупляцова, Крысціна Чармных, Аляксей Рудкоўскі, Марыя Бельская і інш. |