Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Адкрыццё выставы жывапісу і фатаграфіі “Краіна цудаў”

16 красавіка ў выставачнай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу і фатаграфіі “Краіна цудаў”. Выстава з’яўляецца сумесным беларуска-кітайскім творчым праектам, прысвечаным Беларусі, беларускім краявідам і прыгажосці беларускай прыроды. У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу кітайскага мастака Пань Уліцзі  і фотаздымкі беларускіх фатографаў, удзельнікаў клуба кітайскай культуры “Цан Цзэ”, Сяргея Прохарава і Алега Мікуціна.
Распачалася цырымонія адкрыцця з уйгурскага традыцыйнага танца “Сэнайму” ў выкананні беларускага танцавальнага калектыву “Іюэ”. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца кітайскія студэнты бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры ДУА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. Студэнты музычных спецыяльнасцей Чжоў Лінь і Інь Цзыюй сыгралі на жуане і піпе, кітайскіх традыцыйных інструментах.
Напрыканцы вечара для гасцей была арганізавана экскурсія па выставе ад саміх аўтараў: кітайскага мастака Пань Уліцзі і беларускіх фатографаў Сяргея Прохарава і Алега Мікуціна.
Выставу можна наведаць да 15 мая згодна з раскладам работы бібліятэкі.

Уваход свабодны.