Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Літаратурна-музычнае свята “У вянок Песняру”, прымеркаванае да дня нараджэння Паўлюка Труса

11 мая 2023 года на базе ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса” (г. Узда, вул. Навіцкага, 9) адбудзецца літаратурна-музычнае свята “У вянок Песняру”, прымеркаванае да дня нараджэння беларускага письменника, перакладчыка Паўлюка Труса ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”, ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”, установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” і выдавецтва “Мастацкая літаратура (часопіс “Полымя”).

6 мая 2023 годзе адзначалася 119-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса (1904–1929), які нарадзіўся ў в. Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Значная падзея ў жыцці бібліятэк Уздзенскага раёна адбылася ў 1960 годзе, калі раённай бібліятэцы прысвоілі імя Паўлюка Труса. З гэтага часу ўшаноўваецца памяць паэта-земляка на яго радзіме. У 2015 годзе своеасаблівым брэндам бібліятэкі стала краязнаўчая літаратурная гасцёўня “У Паўлюка”. Гэтаму садзейнічала вялікая пошукава-творчая работа, якая доўжылася не адзін год, таксама на сайце бібліятэкі з’явіўся віртуальны музей, прысвечаны жыццёваму і творчаму лёсу Паўлюка Труса. Каб ушанаваць памяць пісьменніка на радзіме, да свята Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі далучацца госці з г. Мінска: беларускія пісьменнікі, літаратуразнаўцы, бібліятэкары і архівісты.


Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства.