|
Вы здесьГлавная / ХХІІІ Узвышаўскія чытанні
ХХІІІ Узвышаўскія чытанні
|
25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык і загадчык аддзела замежнай літаратуры Таццяна Баранава прынялі ўдзел у канферэнцыі.
|
Таццяна Лаўрык у сваім дакладзе “Дакументы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў віртуальных музеях, прысвечаных пісьменнікам-маладнякоўцам, публічных бібліятэк Мінскай вобласці” (у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”) расказала пра ўшанаванне памяці пісьменнікаў у віртуальных музеях, якія ствараюцца на сайтах публічных бібліятэк Мінскай вобласці. Таксама яна больш падрабязна паведаміла пра абласны конкурс на стварэнне рэсурсаў, прысвечаных пісьменнікам-землякам, які быў распачаты 15 сакавіка 2023 года Мінскай абласной бібліятэкай імя А. С. Пушкіна.
Ад Мінскай вобласці на мерапрыемстве выступіла дырэктар Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса Аксана Драчан з дакладам “Яго імя носіць наша бібліятэка: ушанаванне памяці паэта-земляка Паўлюка Труса”. Яна расказала пра шэраг мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца бібліятэкамі раёна ў гонар вядомага пісьменніка, які нарадзіўся ў в. Нізок на Уздзеншчыне. Актыўна далучылася цэнтральная бібліятэка да рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства.
|
Автор: admin
|