Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Бібліятэкі Міншчыны на абласным свяце “Дажынкі-2023”

16 верасня горад шахцёраў Салігорск стане сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023”. Неад’емнай традыцыйнай часткай свята з’яўляюцца пляцоўкі-прэзентацыі прадпрыемстваў і ўстаноў з усіх куткоў Міншчыны.

У гэтым годзе  на мерапрыемстве бібліятэчныя пляцоўкі будуць прадстаўлены чатырма раённымі бібліятэкамі Мінскай вобласці.

Для аматараў краязнаўчых вандровак ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” прапануе пагуляць у інтэрактыўную гульню-хадзілку “Хатка.by”, праз якую ў цікавай форме можна даведацца пра традыцыі і абрады беларусаў. Для самых маленькіх адбудзецца паказ лялечнага тэатра “Забава” па беларускай народнай казцы “Піліпка-сынок”.

ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі” прэзентуе лэпбукі “Беларуская хатка”, “Падарожжа па культурным традыцыям беларусаў”, “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь”, а таксама пакажа традыцыйныя побытавыя рэчы, якія выкарыстоўвалі жыхары сельскай мясцовасці ў пачатку мінулага стагоддзя.

ДУК “Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка” дапаможа акунуцца ў эпоху магнацтва і час, калі кожны высакародны мужчына, насіў пояс, выраблены на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, які зараз з’яўляецца гістарычным культурным сімвалам Беларусі. Ператварыцца ў дызайнера ХVIII стагоддзя дапаможа бібліятэчны мудборд.

Хлеб усяму галава! Для гасцей свята ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка” сабрала кошык літаратурных прысмакаў, стварыла пазнавальны лэпбук “Усё пра хлеб” і падрыхтавала гульнёвую праграму “Ад зярняткі да каравая”, дзе кожны адчуе сябе сапраўдным хлебаробам.

Таксама бібліятэкі вобласці падрыхтавалі кніжныя выставы, фотазоны, квізы, майстар-класы, гульнёвыя праграмы, святочныя акцыі, і вядома ж, цудоўны настрой.

Пабачымся ў Салігорску, да сустрэчы!

 

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам краязнаўчай літаратуры