Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Бібліятэкі Міншчыны на абласным свяце “Дажынкі-2023” у Салігорску

16 верасня 2023 года публічныя бібліятэкі Мінскай вобласці прынялі ўдзел у абласным свяце “Дажынкі-2023”. Дырэктар ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна” Наталля Вашчыла наведала свята, якое ў гэтым годзе праходзіла ў г. Салігорску. Самыя разнастайныя ініцыятывы, квэсты, гульні, квінты, майстар-класы былі прадстаўлены на інтэрактыўных бібліятэчных пляцоўках каля будынку раённай дзіцячай бібліятэкі.

Бібліятэчныя пляцоўкі былі арганізаваны ДУК “Любанская раённая цэнтральная бібліятэка імя І. А. Муравейкі”, ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”, ДУК “Старадарожская раённая цэнтральная бібліятэка”. Тут былі арганізаваны цікавыя касцюміраваныя фотазоны, на якіх з задавальненнем госці свята маглі зрабіць памятныя фотаздымкі. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць пазнаёміцца са святыняй Случчыны – факсімільным выданнем Слуцкага Евангелля.

У рамках лакацыі “Чаепитие с гением” прайшла творчая сустрэча з Ірынай Карнавухавай, сябрам ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Да падрыхтоўкі раённых лакацый на Дажынках далучыліся таксама і многія іншыя бібліятэкі Мінскай вобласці. Свята прайшло маштабна, з размахам!

Сустрэнемся на “Дажынках-2024”!


Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства