|
Вы здесьГлавная / Віртуальны музей Максіма Багдановіча. Навіны праекта
Віртуальны музей Максіма Багдановіча. Навіны праекта
|
У рамках працы абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” (2022–2023) ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча (філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва на сайце бібліятэкі стварае віртуальны музей, прысвечаны ўшанаванню памяці класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, публіцыста Максіма Багдановіча (1891–1917).
У рамках абласнога конкурсу на стварэнне віртуальных музеяў пра пісьменнікаў-землякоў на сайтах бібліятэк, які быў запушчаны ў 2023 г., мы таксама далучыліся да стварэння віртуальнага рэсурсу, які будзе знаёміць з творчасцю выдатнага пісьменніка, аднаго з актыўных чытачоў бібліятэкі ў пачатку ХХ стагоддзя. Нашы супрацоўнікі рыхтуюць матэрыялы, якія павінны папоўніць новы кантэнт бібліятэкі, а гэта біяграфія пісьменніка, знаёмства з кнігамі Багдановіча з нашых фондаў і даследаваннямі пра класіка, цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці Міксіма і шмат іншага не менш захапляльнага і змястоўнага. Музей будзе змяшчаць таксама цікавыя фатаграфіі, сканы дакументаў з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
|
Найбольшай ўвагі заслугоўваюць лісты Ніны Барысаўны Ватацы, беларускага бібліёграфа, заслужанага дзеяча культуры БССР (1963), якая даследавала творчасць Максіма Багдановіча, да яго зводнага брата Паўла Адамавіча Багдановіча з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Несумненна, яны выклікаюць цікавасць у спецыялістаў бібліятэчнай справы. |
Адзін з лістоў Н. Ватацы да П. Багдановіча 29.06.1968. З фондаў БДАМЛМ |
Даследчыкам і настаўнікам даспадобы будуць рукапісы вершаў, аўтографы Максіма Багдановіча з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія можна будзе спампаваць і выкарыстоўваць у сваёй працы з пазнакай месца захавання. |
Багдановіч Максім Адамавіч. На адвароце – дароўны надпіс, зроблены чорным чарнілам каліграфічным почыркам рукой М.Багдановіча “Я нядужны, бяскрыдлы паэт...”. Расійская імперыя, г. Яраслаўль, 03.02.1910. З фондаў ЛММБ |
Праца па падрыхтоўцы віртуальнага музея працягваецца. Сачыце за нашымі навінамі!
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства
|
Автор: admin
|