Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Адкрыццё выставы «Малая радзіма ў творчасці беларускіх мастакоў»

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае сваіх чытачоў, гасцей і ўсіх прыхільнікаў беларускага жывапісу наведаць адкрыццё мастацкай выставы «Малая радзіма ў творчасці беларускіх мастакоў», якое адбудзецца 2 лістапада 2023 года ў 16:00 гадзін. Выстава складзена з выбраных работ жывапісца, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева і маладой беларускай мастачкі Дар'і Цітовай.

Малая радзіма – знакавае паняцце для ўсіх беларусаў, якія нарадзіліся і выраслі ў невялікіх вёсках, аграгарадках і іншых населеных пунктах. Нават пераязджаючы ў вялікія гарады, памяць аб родным доме, неабсяжных палях і маляўнічых лясах застаецца ў нашых сэрцах на працягу жыцця. Акунуцца ў атмасферу вясковых краявідаў і непаўторнай беларускай прыроды змогуць госці адкрыцця выставы «Малая радзіма ў творчасці беларускіх мастакоў».

У рамках экспазіцыі вам прапануюць накіравацца ў падарожжа на «хвалях памяці» двух розных пакаленняў мастакоў, якія адлюстравалі на палотнах сваю малую радзіму. Нягледзячы на тое, што творчасць Барыса Аракчэева і Дар'і Цітовай раздзяляюць цэлыя дзесяцігоддзі, іх жывапіс аб'ядноўвае і робіць падобным мастацкі стыль, спакойны настрой і, зразумела, любоў да краявідаў свайго дзяцінства і юнацтва, тых хвалюючых успамінаў, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.
Адкрыццё мастацкай выставы «Малая радзіма ў творчасці беларускіх мастакоў» адбудзецца 2 лістапада 2023 года ў 16:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна на вул. Гікалы, 4 (другі паверх). Уваход вольны.

 

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.