Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Reading-лакацыя “Новая зямля” – читают современники”, прысвечаная 100-годдзю першага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

Кожнае пакаленне прачытвае класіку па-новаму. Добрая нагода для такога асэнсавання – юбілейныя даты. 100 гадоў з нагоды першага выдання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” сталі важкай падставай для арганізацыі ўнікальнай акцыі “Reading-лакацыя “Новая зямля” – чытаюць сучаснікі” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” ў 2023 годзе ў горадзе Слуцку. Акцыю з 25 верасня па 25 лістапада 2023 года правяла ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка”.

100 гадоў. 100 удзельнікаў. 3 краіны. 50 гарадоў. Пісьменнікі, музейшчыкі, журналісты, бібліятэкары, актыўныя чытачы, моладзь, вучні разам прачыталі бессмяротны твор вялікага Якуба Коласа, у выніку атрымалася каллектыўнае відэапрачытанне паэмы “Новая зямля”.

Да акцыі далучылася ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”. Загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык прачытала ўрывак з паэмы “Новая зямля” – “Зіма ў Парэччы”, з якім можна пазнаёміцца на YouTube-канале ДУ “Слуцкая раённая цэнтральная библиотека”.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства