Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

“Сустрэчы пад Новы год” – “Творчы вечар” з Галінай Шаблінскай на Беларускім радыё

“Сустрэчы пад Новы год” – так была вызначана тэма літаратурнага “Творчага вечара”, які прайшоў 28 снежня 2023 года на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Госцямі студыі сталі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава, загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна, загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Таццяна Лаўрык.

У гэтыя пераднавагоднія дні мы пачынаем будаваць планы на перспектыву, згадваць тое істотнае, што ўдалося здзейсніць. Шмат цікавых, карысных праектаў адбылося, дзякуючы музейным і бібліятэчным ініцыятывам. Кожны з выступоўцаў распавёў пра цікавыя выставачныя праекты, сустрэчы, акцыі, літаратурныя конкурсы, якія рэалізоўваліся ў 2023 годзе ў адзначаных установах, а таксама пра планы на наступны 2024 год.
Загадчыца аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Таццяна Лаўрык паведаміла пра падвядзенне вынікаў абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” (2022–2023), які ажыццяўляўся сіламі публічных бібліятэк Мінскай вобласці, а таксама пра прэзентацыю 18 снежня 2023 года віртуальнага музея Максіма Багдановіча, падрыхтаванага бібліятэкай сумесна з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.
Нам трэба знаёміцца з літаратурнай спадчынай, не шкадаваць на гэта часу. Актыўнае карыстанне такім багатым скарбам робіць нас нашмат мацнейшымі, надае ўпэўненасці, падкрэслівае нашу самадастатковасць, сцвярджае годнае месца беларусаў у вялікім свеце.


Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства.