Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Міжнародны дзень роднай мовы ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мінская абластная бібліятэка імя А. С. Пушкіна правяла гэты знакавы дзень разам з навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школы імя Я. Купалы № 19 г. Мінска”.

Дзень пачаўся з таго, што супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры арганізавалі віртуальную экскурсію па Беларусі для вучняў школы, расказалі пра вядомыя гістарычныя мясціны і знакамітых дзеячоў краіны.

Свята адзначалася сумесна з Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэкай у рамках міжнароднага супрацоўніцтва з іншай краінай. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася намеснік дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Наталля Белавушка і дырэктар Мардоўскай рэспубліканскай дзіцячай бібліятэкі Вольга Фядотава.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў знакаміты паэт, празаік, сатырык, гумарыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі (2009), журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Мікалаевіч Зэкаў. Школьнікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца і пагаварыць з пісьменнікам, паслухаць вершы на роднай мове, задаць пытанні пра творчасць і планы на будучыню.

Калегі і чытачы з Расійскай Федырацыі прачыталі вершы на эрзя- і мокша- мардоўскай мове. Яны спявалі нацыянальныя песні, расказвалі пра асаблівасці нацыянальнай культуры і мовы Мардовіі.

Гэта першая сустрэча бібліятэкараў і чытачоў двух краін у рамках міжнароднага супрацоўніцтва.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам дзіцячай і юнацкай літаратуры