Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Абласны тур ХХХІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

14 сакавіка 2024 года ў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” адбылося пасяджэнне метадычнага савета, на якім прайшоў абласны тур ХХХІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

На конкурс-агляд былі прадстаўлены 9 прац ад наступных бібліятэк: Горкаўскай сельскай бібліятэкі ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка», ДУ «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка», ДУК «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі», ДУК «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы», ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка», ДУ «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка», Крывічскай пасялковай бібліятэкі ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка», Мар’інагорскай гарадской бібліятэкі ДУК «Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка», Чурлёнскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік».

Па выніках абласнога этапа на разгляд рэспубліканскага аргкамітэту прадстаўлены працы бібліятэк у наступных намінацыях:
1.    У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»: ДУ «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка», Чурлёнская сельская інтэграваная бібліятэка ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік».
2.    У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»: ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка».
3.    У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»: ДУ «Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка», Крывічская пасялковая бібліятэка ДУ «Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка».
4.    У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання»: Мар’інагорская гарадская бібліятэка ДУК «Пухавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка», Горкаўская сельская бібліятэка ДУК «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка».

Рашэнне методсавета № 1 ад 14.03.2024

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства