|
Вы здесьГлавная / Сусветны дзень паэзіі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна
Сусветны дзень паэзіі ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна
|
21 сакавіка 2024 года ў рамках працы Універсітэта трэцяга ўзросту ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адзначылі Сусветны дзень паэзіі, на якім гучалі вершы Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Паўлюка Труса і іншых вядомых беларускіх паэтаў.
Запрошаная госця беларуская паэтэса, перакладчыца і літаратуразнаўца Аксана Данільчык пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з творчасцю паэтак, якія пачыналі свой шлях з літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Імя Яўгеніі Пфляўмбаўм і яе сябровак па пяры даследчыца папулярызуе на навуковых канферэнцыях, публікуе пра іх літаратуразнаўчыя матэрыялы, дзе знаёміць з творчасцю і лёсам маладняковак. Таксама Аксана Аляксееўна прачытала свае вершы са зборнікаў паэзіі “Павуцінка на агрэсце”, “Сон, які немагчыма забараніць”, “Час знешняй адсутнасці” і іншых.
|
На мерапрыемстве неаднаразова згадвалі пра паэта Паўлюка Труса, 120-годдзе якога адзначаецца 6 мая 2024 года. Загадчык аддзела бібліятэказнаўства Таццяна Лаўрык расказала пра ўшанаванне памяці гэтага пісьменніка ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса, якая з 1960 года новіць імя свайго земляка. У 2023 годзе віртуальны музей Паўлюка Труса, які размешчаны на сайце гэтай бібліятэкі, заняў другое месца ў абласным конкурсе на стварэнне лепшага віртуальнага рэсурсу пра пісьменніка-земляка на сайце бібліятэкі ў рамках літаратурна-краязнаўчага праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”. Адна з удзельніц мерапрыемства зачытала вершы Паўлюка Труса і падаравала бібліятэцы календар на 2024 год з выявай юбіляра-земляка. Безумоўна, гэты каляндар паедзе на радзіму паэта, у літаратурную гасцёўню “У Паўлюка” Уздзенскай бібліятэкі, дзе супрацоўнікі збіраюць усе дакументы, звязаныя з іх земляком.
Згадвалі на мерапрыемстве і пра бібліятэчныя праекты, сярод якіх “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” (верасень 2022–2023), у рамках якога праходзілі шматлікія ініцыятывы па ўшанаванні памяці пісьменнікаў-землякоў, у тым ліку Паўлюка Труса.
Свята прайшло цікава і насычана!
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам бібліятэказнаўства
|
|
|
|
|
|
|
Автор: admin
|