Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Рух у творчасці і жыцці: адкрыццё выставы Таццяны Каленік

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 3 красавіка 2024 года адбылося адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы «Каб не спыніўся рух» беларускай пісьменніцы, паэткі і мастака-ілюстратара Таццяны Рыгораўны Каленік.

«Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім» – прымаўка, якая цалкам апісвае Таццяну Каленік. Мастачка і паэтка піша верлібры (свабодныя вершы), малюе ілюстрацыі да сваіх твораў і афармляе кнігі іншых беларускіх пісьменнікаў. Пры гэтым творчасць Таццяны Рыгораўны валодае сваім асаблівым, непаўторным стылем, дзякуючы якому кожная яе праца з'яўляецца дзіўным сінтэзам сілы «слова і алоўка».

Падчас адкрыцця выставы «Каб не спыніўся рух» Таццяна Каленік прадставіла гасцям аднайменны зборнік, верлібры і ілюстрацыі з якога ўпрыгожваюць экспазіцыю. Паэтка расказала пра свой жыццёвы і творчы шлях, у тым ліку пра сваіх шматлікіх сяброў і знаёмых, многія з якіх прыйшлі падтрымаць гаспадыню вечара. Сярод іх – беларуская мастачка Святлана Раманава, беларускі паэт, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі, беларуская пісьменніца, музыкант, член Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнавухава і іншыя.

Адкрыццё выставы прайшло ў творчым і пазітыўным ключы – многія з гасцей падзяліліся з публікай сваёй вершаванай і музычнай творчасцю, і таксама самі атрымалі прыемныя падарункі ад Таццяны Рыгораўны.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.