|
25 мая 2024 года ў Лагойскім раёне абыўся XII Форум маладых паэтаў Мінскай вобласці «Слова Купалы да творчасці кліча». У літаратурным конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 маладых літаратараў Мішчыны ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Журы конкурсу на чале са старшыней Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам выбрала 10 пераможцаў:
І месца – Арсеній Караніха (верш «Маёй краіне») і Маргарыта Палубінская (эсэ «Люблю цябе, мая Радзіма»).
II месца – Ганна Ліннік (верш «Куток радзімы»), Ульяна Раманоўская (верш «На арэлях») і Вікторыя Крайко (апавяданне «Слова»).
III месца – Дзмітрый Андрэеў (верш «Месцы, даражэйшыя ў свеце»), Аліна Зайцава (верш «Любімы край»), Іван Зяневіч (верш «З’яднаныя лёсам Радзімы»), Дар'я Турэц (эсэ «Паклон табе, вястун і прарок») і Анастасія Бойка (апавяданне «Люблю цябе, мая Радзіма»).
Акрамя прызавых месцаў, у лік пераможцаў таксама ўвайшлі ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Сярод іх: Яўгенія Кудзя, Мілена Юрчык, Таццяна Белая, Валерыя Гілеўская, Яна Сянько, Іван Сяўрук, Вікторыя Ярмалінская, Анастасія Андрашчук, Святлана Бярняк, Анастасія Галадок, Валерыя Зылінская, Ганна Чур, Ганна Шупенька, Караліна Белабровік, Кацярына Крываблоцкая, Мілана Спічакова, Святаслаў Хадакоў, Кацярына Юхнік, Вераніка Анісовіч і Міла Карповіч.
|