Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ КНІГІ!

"Свята кнігі! Імяніны!
У дзяцей усёй краіны!
І па класах, і па хатах
Цэлы Тыдзень ходзіць свята"

21 сакавіка 2013 года

"ЧАРАЎНІЦЫ КАЗАЧНАГА СЛОВА"

Падарожжа ў казкі
Алены Масла і Наталлі Бучынскай

сустрэча з беларускімі казачніцамі,
аўтарамі кніг для дзяцей

 

У аддзеле абслугоўвання вучняў 6-9-х класаў адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, якому ў гэтым годзе споўнілася 70 гадоў.
Традыцыя правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі нарадзілася ў цяжкі ваенны 1943 год, у самы разгар Вялікай Айчыннай вайны. Гэта свята прапанаваў знакаміты дзіцячы пісьменнік Леў Абрамавіч Касіль і прыдумаў яму ласкавую назву “Кніжкіны імяніны”.
Пісьменнікі, музыканты і мастакі сабралі дзяцей з усёй Масквы ў Калонай зале, каб падкрэсліць вялікае значэнне дзіцячай кнігі ў жыцці дзяцей і ўсяго грамадства. У час свята кожны атрымаў дарагі падарунак – КНІГУ. Яе, як ваенны паёк, трэба было расцягнуць і зберагчы на шмат суровых дней…
Штогадовае правядзенне Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў нашай бібліятэцы стала добрай традыцыяй, сапраўдным святам кнігі і чытання. У дамах моладзі, у школах і бібліятэках у гэтыя дні адбываюцца сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і мастакамі, з кампазітарамі і музыкантамі, з героямі любімых дзіцячых кніг. Да нас таксама завіталі беларускія пісьменніцы. Гэта нашы шаноўныя сёстры Алена Сцяпанаўна Масла і Наталля Сцяпанаўна Бучынская. Яны пішуць для дзяцей казкі!

А хто з нас не марыць аб цудах?
Дык вось у казках цудаў вельмі многа. Толькі трэба ўмець іх разглядзець. Цуды ў большасці сваёй – гэта проста добрыя справы, вынік сяброўства, смеласці, вернасці слову і сябру. Працягваюць пісаць казкі і ў ХХI стагоддзі! Здавалася б, што сучасным пісьменнікам цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячу гадоў існавання. Аднак яны працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. З’явіліся новыя казкі Генадзя Аўласенка, Раісы Баравіковай, Алеся Бадака, Анатоля Бутэвіча Людмілы Рублеўскай Андрэя Смятаніна, Кацярыны Хадасевіч-Лісаваой, Алены Масла, Наталлі Бучынскай і іншых. Такая яна сучасна казка – казка ХХI стагоддзя. Нездарма была створана серыя “Казкі ХХI стагоддзя”, ініцыятарам якой была Алена Сцяпанаўна Масла. 

Нашы юныя чытачы ведаюць Алену Масла як аўтара кніг “Таямніца закінутай хаты”, “Жывыя рэчы”,“Рождество у крестной”, “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”, “Першая прыгажуння”. Алена Сцяпанаўна — укладальнік шматлікіх зборнікаў казак, заснавальнік серый кніг для дзяцей.
Казкі Алены Масла- гэта цікавыя і павучальныя гісторыі аб такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, дабро, вернасць, сяброўства. Яе кнігі можна назваць кнігамі для сямейнага чытання – яны прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чытача.
Пісьменніца, з’яўляючыся творчай асобай, вельмі цікава расказала дзецям пра свае жыцце, творчасць і мары.

Нашай наступнай госцей таксама была сучасная казачніца Наталля Сцяпанаўна Бучынская. З самага маленства яна так любіла слухаць і чытаць казкі, што ў нейкі момант вырашыла, што кніг на паліцах бібліятэк не хапае і ўзялася пісаць сама.

У творах Наталлі гісторыі да гісторыі і – паступова нараджаецца займальная і дасціпная казка. Так з’явіліся яе казкі “Сонечная казка”, “Прыгоды маленькай машынкі”. А ў часопісе “Бярозка” была надрукавана яе “Незабыўная сустрэча з авечкай Адэлей”.

На прыканцы сустрэчы Алена Масла нагадала юным чытачам пра значнасць роднай мовы: “Як натуральна для чалавека дыхаць, такім жа павінна быць натуральным, каб дзіця размаўляла на роднай мове, усведамляла сябе прадстаўніком сваёй нацыі”.