Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь


 

Імя старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка ЯНКІ МАЎРА (ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ФЁДАРАВА) добра вядома юным чытачам. Уся творчасць пісьменніка з'яўляецца яркім узорам самаадданага служэння свайму народу, вялікай справе выхавання юных грамадзян нашай краіны.

Яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны палюбілі юныя чытачы пісьменніка з такім загадкавым і прывабным імем. Некалі многія аматары яго кніг былі ўпэўнены, што аўтар або чужаземец, або заўзяты падарожнік, які аб'ехаў увесь свет… Дзеянне большасці яго твораў разгортваецца ў далёкіх краінах: Інданезіі, Кітаі, на Новай Гвінеі і Цэйлоне… Так дакладна, з такім веданнем справы апісваў ён прыроду, жывёльны і раслінны свет, знешні выгляд, звычкі, лад жыцця мясцовых жыхароў. Між тым пісаў ён у Беларусі і зусім не бываў у тых мясцінах, пра якія так цікава расказваў. А быў ён настаўнікам гісторыі і геаграфіі… І дзеці палюбілі яго за цудоўныя творы, якія адкрывалі цэлы свет нязнанага, невядомага. Янка Маўр быў надзвычай цікавай і загадкавай асобай. Сёння ёсць нагода глыбей пазнаёміцца з яго творчасцю і біяграфіяй.
Зацікавіліся? Тады маеце магчымасць зазірнуць на выставу, наладжаную ў гонар пісьменніка, у аддзеле абслугоўвання вучняў 6-9-х класаў. Тут можна даведацца пра жыццё і творчасць Янкі Маўра, убачыць яго кнігі.

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 10.05.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра. Дзяцінства правёў на радзіме маці — у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Літва). Скончыў пачатковае, затым рамеснае вучылішча ў Коўне (цяпер Каўнас, Літва). У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Працаваў памочнікам настаўніка ў Новым Месцы (Літва), у вёсцы Бытча на Барысаўшчыне. У 1906 г. удзельнічаў у нелегальным з'ездзе рэвалюцыйна настроеных настаўнікаў у в. Мікалаеўшчына. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты над нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Мінскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 3 1930 г. быў на творчай працы. Член СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны двума ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Памёр 03.08.1971 г. У 1923 г. у газеце «Савецкая Беларусь» і ленінградскім часопісе «Бегемот» друкаваў фельетоны. 3 першым апавяданнем выступіў у друку ў 1926 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Аўтар кніг аповесцей, апавяданняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны» (1930, аповесць экранізавана ў 1935), «Слёзы Тубі» (1930), «Аповесць будучых дзён» (1932), «ТВТ» (1934), «Вакол свету» (1947), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951), «Аповесці і апавяданні» (выбранае, 1954), «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» (часопіс «Маладосць», 1954—1955), «Аповесці і апавяданні» (1969), апавядання «Цётка Эмілія» (1954), байкі «Пекла» (1929), рамана «Амок» (1930). У 1952 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1960 г.— Збор твораў у 2-х, у 1975 — 1976 гг.— у 4 тамах.
Аўтар п'есы «Памылка» (апублікавана і пастаўлена ў 1940), аднаактовак «Хата з краю» (1941), «Балбатун» (1946).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Г. К. Андэрсена, Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна, А. Чэхава, Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, А. Гайдара, В. Шклоўскага, А. Конанава.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна, 1972) за аповесці «Чалавек ідзе», «У краіне райскай нтушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», «Шлях з цемры», раман «Амок».


 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ, ПРАДСТАЎЛЕНАЙ НА ВЫСТАВЕ

Аб жыцці і творчасці пісьменніка

Барсток, М.М. Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр / М.М.Барсток. – Мінск, 1958. – 32 с.
Васілевіч, А. Рамантык-гуманіст: пра Я. Маўра / А. Васілевіч // Люблю, хвалююся, жыву. – Мінск, 1986. – С. 62-71.
Гардзіцкі, А. Янка Маўр – жартам і сур’ёзна / А. Гардзіцкі // 3 Сустрэчы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1972. – С. 55 - 64.
Грахоўскі, С. Мудрэц з душою хлапчука: пра Янку Маўра. / С. Грахоўскі // Так і было. – Мінск, 1986. – С. 164-167.
Гурская, Л. Парад кніг у доме дзеда Маўра // Раніца. – 2008. – 27 сакавіка. – С.
Гурэвіч, Э. С. Выпрабаванне вайной: [аб ваенных творах Янка Маўра] / Э. С. Гурэвіч // Янка Маўр. – Мінск, 1983. – С. 46-170.
Гурэвіч, Э. С. На скрыжаванні мінулага і будучыні: [пасляваенныя аповесці Я. Маўра] / Э. С. Гурэвіч // Янка Маўр. – Мінск, 1983. – С. 171- 203.
Гурэвіч, Э. Падарожжа ў свет далёкі і блізкі: пра Янку Маўра / Э. Гурэвіч // Беларуская дзіцячая кніга. – Мінск, 1986. – С. 57- 80.
Гурэвіч, Э. С. Урокі жыцця і творчая пазіцыя / Э. С. Гурэвіч // Янка Маўр. – Мінск, 1983. – С. 5- 40.
Гурэвіч, Э. С. Чарадзейнае крыло жар-птушкі // Полымя. –1983. – № 5. – С. 191- 203.
Гурэвіч, Э. С. Янка Маўр: нарыс жыцця і творчасці / Э. С. Гурэвіч. – Мінск: беларуская навука, 2004. – 148 с.
Далідовіч, Г. Мысліцель і летуценнік // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 18. – С. 3.
10 мая – 125 год з дня нараджэння Янки Маўра // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. – 2008. – № 1. – С. 12-14.
Жиженко, В. Слово о разделенной любви: к 100-летию со дня рождения Я. Мавра // Нёман. – 1983. – № 5. – С. 127- 131.
Зубкоўскі, Б. А. Урокі і запаветы Я. Маўра // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 8. – С. 61- 64.
Зубкоўскі, Б. Янка Маўр : мастацкі матывацыйны вопыт першапраходцы // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 16-21.
Капітан нашых падарожжаў – Янка Маўр: матэрыял да 120 годдзя пісьменніка // Бібліятэка прапануе. – 2003. – № 2. – С. 11.
Маўр Янка // Беларускія пісьменнікі: бібліягр. слоўнік. – Мінск, 1994. Т. 4. – С. 256-262.
Мавр, Я. Мне кажется, мы все будем другие : дневниковые записи // Нёман. – 1989. – № 11. – С. 130-141.
Маісеева, І. А. 115 год з дня нараджэння Я. Маўра (1883-1971) пісьменніка : рэкамендацыйны спіс літаратуры // Новыя кнігі, 1998. – № 1. – С. 20 - 22.
Миронов, А. Янка Мавр : Романтика борьбы, свободы, счастья // Детская литература. – 1978. – № 2. – С. 55.
Миронов, А. Е. Дед Мавр: повесть-воспоминание: о Я. Мавре / Александр Миронов. – Минск: Юнацтва, 1983. – 159 с.
Міцкевіч, Н. Доўгая дарога (ад дома Я. Маўра да дома Я. Коласа) // Полымя. – 2011. – № 3, 4, 5, 7, 8. – 2012. - № 1, 3, 4.
Паслядовіч, М. У дарозе з Янкам Маўрам : да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра // Маладосць. – 1983. – № 5. – С. 147-157.
Рублевская, Л. 125 лет Янке Мавру // Советская Белоруссия. – 2008. – 7 июня. – С. 14.
Рунец, П. Чалавек з крылатай фантазіяй / П. Рунец. – Мінск: Народная асвета, 1979. – 64 с.
Рунец, П. Чалавек з крылатай фантазіяй // Маладосць. – 1978. – № 4. – С. 179-189.
Сінічкіна, В. Незвычайны вандроўнік // Раніца. – 2008. – 29 мая . – С. 6
Степанова, Е. Писательские дети // Минский курьер. – 2012. – 29 февраля. – С. 13.
Целеш, Л. Да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра // Краязнаўчая газета. – 2008.– № 18. – С. 8.
Шавыркіна, М. Партрэт Янкі Маўра: да 85-годдзя пісьменніка // Роднае слова. – 2002. – № 9. – С. 102.
Янка Маўр – жартам і сур’ёзна : інтэрв’ю з пісьменнікам // Маладосць. – 1970. – № 11. – С. 134- 137.
Янка Маўр: мастацкі матывацыйны вопыт першапраходца // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 17.
Янка Маўр //Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі бібліяграфічны нарыс. – Мінск: Беларусь, 1970. – С. 250.
Яфімава, М. Дзіцячым пісьменнікам трэба нарадзіцца // Полымя. – 2008. – № 5. – С. 161- 164.
Яфімава, М. Дзіцячых сэрцаў уладар…: да 125- годдзя Я. Маўра // Роднае слова. – 2008. – № 5. – С. 3- 4.
Яфімава, М. Добры і мудры настаўнік: творчасць Янкі Маўра // Роднае слова. – 1993. – № 5. – С. 7.
Яфімава, М. Б. Ен пісаў добрыя кнігі: аб Я. Маўру // Бібліятэка прапануе. – 2009. – № 4. – С. 22-24.
Яфімава, М. Б. Цэлы свет – дзецям : [аб творчасці, наватраскіх пошукаў Я. Маўра] / М. Б. Яфімава. – Мінск: БДУ, 1983. – С. 136.
Яфімава, М. Б. Чую біццё чалавечага сэрца : згадкі пра Янку Маўра // Роднае слова. – 2003. – № 5. – С. 90-93.
Яфімава, М. Б. Янка Маўр [жыццё і творчасць] / М. Б. Яфімава. – Мінск, 1960. – 128 с.

Аб асобных творах пісьменніка

Гурэвіч, Э. С. Адкрыццё новых герояў: аб аповесцях Янкі Маўра / Э. С. Гурэвіч // Я. Маўр. – Мінск, 1983. – С. 107.
Гурэвіч, Э. С. Пошукі новага жанру: аб аповесцях Я. Маўра / Э. С. Гурэвіч // Янка Маўр, 1983. – С. 42-106.
Жуковіч, М. В. Сістэма ўрокаў па вывучэнні аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” ў 7 класе // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 3. – С. 3-17.
Кузьміч, Н. Усе мы – дзеці прыроды: аб апавяданні Я. Маўра “Багіра” // Роднае слова. – 2008. – № 5. – С. 5- 6.
Кучар, А. Апавяданні Янкі Маўра / А. Кучар // Аб мастацкай прозе: літаратурна - крытычныя артыкулы. – Мінск, 1961. – С. 142-152.
Палескія рабінзоны ў 7 кл. // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 3. – С. 3.
Струк, Т. Вывучэнне аповесці “У краіне райскай птушкі” Я. Маўра : Інтэграваны ўрок “беларуская літаратура- геаграфія” у VI кл. // Роднае слова. – 2010. – № 3. – С. 76.
Яфімава, М. Шляхам роднай Беларусі: аповесць “Палескія рабінзоны” Я. Маўра // Роднае слова. – 2008. – № 9. – С. 30- 32.
Яфімава, М. Б. Янка Маўр: аб творчасці Я. Маўра / М. Б. Яфімава. – Мінск, 1960. – 120 с.

Беларускі відэацэнтр прадстаўляе

След Дзяцінства: да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра / [над фільмам працавалі : Н. Суханава, Ю. Санжарэўскі, А. Тыцюха [і інш.]; кансультанты: Т. М. Захарава [і інш.]; тэкст чытаў А. Падабед]. – Мінск: Беларускі відэацэнтр, 2007.