16 мая ў дзіцячым філіяле імя Янкі Маўра адбылася ўрачыстая вечарына “Чараўнік з краіны маленства”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння ЯНКІ МАЎРА /Фёдарава І.М/.
Юбілеі класікаў беларускай літаратуры – гэта добрая падстава вярнуцца да вытокаў жыцця і творчасці пісьменніка.
На вечарыне прысутнічалі сваякі Янкі Маўра. Яго зяць Міцкевіч Міхась Канстанцінавіч (сын Якуба Коласа) і унучка Янкі Маўра Міцкевіч Марыя Міхайлаўна, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі.
Адбылася электронная прэзентацыя “З Янкам Маўрам у сэрцы”. Частка фотаздымкаў прэзентацыі расказвае аб узаемаадносінах беларускіх пісьменнікаў з Янкам Маўрам, што дало магчымасць у поўнай меры адчуць атмасферу часу, у які жыў і тварыў пісьменнік.
Таксама юныя чытачы разам з гасцямі змаглі адправіцца ў віртуальнае падарожжа па кнігах Янкі Маўра.
Ваступілі госці вечырыны - беларускія пісьменнікі, лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Чарняўскі М.М., Галіноўская Н.В., Ліпскі У.С. і Мацвеенка У.І., якія падкрэслілі яшчэ раз, што дзіцячая кніга павінна быць толькі добрай, цікавай і карыснай. І Янка Маўр падарыў нам такія кнігі. Ён па-ранейшаму нязменны капітан на караблі нашай беларускай дзіцячай літаратуры.
Рудзянок Ірына Станіславаўна,
загадчыца аддзела абслугоўвання вучняў 6-9-х класаў.