|
Вы здесьПерсанальная мастацкая выстава Алены МарцьянавайАлёна Мартьянова нарадзілася ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці ў сям'і хіміка-біёлага і мастака-архітэктара. Упершыню яшчэ не зусім усвядомлена пачала маляваць ва ўзросце чатырох гадоў. Праз некалькі гадоў паступіла ў раённую мастацкую школу, дзе вучылася графіцы, жывапісу і васковай тэхніцы, перавагу аддавала нацюрмортам і партрэтам. Скончыла школу па графіцы на "выдатна", пасля чаго выяўленчае мастацтва адышло на другі план, хоць час ад часу Алена па просьбе сябровак капіявала фатаграфіі вядомых спевакоў і акцёраў. Скончыла факультэт англійскай мовы Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, працавала гувернанткай у паўднёва-заходняй частцы Германіі, дзе гаспадыня хаты, выявіўшы мастацкія здольнасці працаўніцы, забяспечыла яе дадатковымі замовамі: Алёна малявала партрэты суседскіх дзяцей, жыхароў мястэчка, іх хатніх гадаванцаў. Праз некаторы час ужо ў Маннхайме яна пазнаёмілася з вядомым мастацтвазнаўцам, калекцыя выяўленчага мастацтва якога зрабіла на Алёну гэткае моцнае ўражанне, што дала штуршок да мэтанакіраванай творчасці. У фокусе яе ўвагі ў першую чаргу апынуліся еўрапейскія, а пазней - і амерыканскія гарады. Тыя, у якіх яна ўжо пабывала, і тыя, якія яна толькі ўяўляла ў сваёй фантазіі. Пасля вяртання на Радзіму ўжо ў Чэрвені яна ўспомніла васковую тэхніку, паспрабавала пастэль і масла, але пасля першага наведвання ЗША спынілася на алейных фарбах, якія дазволілі ёй вызначыцца з манерай малюнка і тэхнікай. Сёння Алёна Марцьянава працуе перакладнікам у Мясцовым дабрачынным фондзе "Добра тут". Асноўная тэматыка яе карцін па-ранейшаму ўрбаністыка. Як сцвярджае сама Алена, гэта першая ў яе жыцці персанальная выстава - спроба перадаць іншым людзям тое святло, якім яна натхнялася, працуючы над сваімі карцінамі.
Выстава праходзіць ва ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна, вул. Гікала,4, г.Мінск з 29 лістапада па 8 снежня. |