Прэзентацыя велападарожжаў з бібліятэчным ухілам
31 студзеня 18-30 Пушкінская бібліятэка (Гікала, 4)
у рамках Майстэрні Самастойных Падарожжаў
адбудзецца прэзентацыя міжнародных бібліятэчных велапрабегаў Cycling for libraries (cyc4lib).
На сустрэчы вы даведаецеся пра тое:
- як арганізатарам велапрабегаў па бібліятэках Еўропы ўвогуле прыйшла ідэя іх правядзення;
- ці ахвотна падарожнічаюць бібліятэкары;
- як спалучыць прыгодніцкае велападарожжа з прафесійнай камунікацыяй;
- ці атрымалася ва ўдзельнікаў гэтых прабегаў прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных бібліятэчных праблемаў.
- а таксама пра адметнасці бібліятэк Прыбалтыкі, Галандыі і Бельгіі, пра іх дасягненні і праблемы.
Ад непасрэдных удзельнікаў велаканферэнцый вы пачуеце:
- пра цікавосткі і цяжкасці бібліятэчных велападарожжаў Вільня-Талін 2012 г. і Амстэрдам-Брусэль 2013 г.;
- пра невялікія велабібліятэчныя мерапрыемствы 2013 г., што адбыліся ў Швецыі, Літве і Калінінградскай вобласці.
- і, вядома, вы пабачыце фотаздымкі з найпрыгажэйшых і найцікавейшых мясцінаў гэтых падарожжаў.
Акрамя таго, будуць анансаваны велапрабегі 2014 г. Барселона-Ліён і Мінск-Коўна.
Запрашаем усіх, каго цікавяць бібліятэчная справа, падарожжы на роварах і прыгоды, ды ўвогуле нестандартны погляд на жыццё і прафесію.
Выступоўцы:
Настасся Жарская (удзельніца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
Марына Важнік (удзельніца ад Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча)
Нагадваем, пачатак у 18.30
Не спазняемся!
Аддзел замежнай літаратуры (3 пав.)
Прачытаць пра сустрэчу больш можна ў артыкуле:
http://news.tut.by/auto/309945.html
і ў блоге аўтаркі:
http://bibliograf.livejournal.com/81005.html