Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Паважаныя чытачы! 

5 сакавіка 2014 г. а 18.00
у Актавай зале бібліятэкі

адбудзецца адкрыццё выставы баціка і графікі
мастачак Алены і Валерыі Лянка

"Дочки-матери"!

Працы, прадстаўленыя на выставе, выкананыя пераважна ў тэхніцы гарачага баціка. Гарачы бацік - гэта складаны і карпатлівы працэс: трэба адчуваць і разумець рух фарбы і воску. Вынік часцяком непрадказальны, таму кожная праца ўнікальная ў сваім родзе і паўтарыць яе ў дакладнасці проста немагчыма.
Аўтары выставы сцвярджаюць: бацічныя працы могуць быць напоўненыя глыбінёй і патаемным сэнсам.

 

Алена Лянка нарадзілася ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Выкладае рускую мову і літаратуру ў СОШ № 185 г. Менска. З ранняга дзяцінства захопленая светам мастацтва: танцы, тэатр, літаратура. У 2009 году скончыла курсы "Размалёўка па тканіне" пад кіраўніцтвам Алы Кейге. Удзельнік гарадскіх выстаў баціка.

Валерыя Лянка нарадзілася ў 1993 годзе ў Мінску. Выпускніца Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Студэнтка Нацыянальнага інстытута дызайну (Масква) па спецыяльнасці "графічны дызайн". З 2005 па 2011 гады займалася ў арт-студыі "Сонца" (кіраўнік А. Кейге). Працуе ў розных кірунках: жывапіс, графіка, ілюстрацыя мастацкіх твораў. Удзельнік гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.

Алена і Валерыя Лянка - гэта цікавая творчая сям'я, са сваімі перавагамі і асаблівасцямі. Галоўнае - гэта паразуменне, падтрымка і гармонія ў звычайным жыцці і ў творчасці.

 

Выстава прадоўжыцца з 5 сакавіка па 30 сакавіка.
Кожны жадаючы можа паглядзець працы мастачак з 11.00 да 20.00 кожны дзень, акрамя суботы

вул. Гікалы, 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа, выйсце ля ЦУМа)

Уваход вольны!

Адкрыццё выставы:

 

Малюнкі Валерыі Лянка: