Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

хостинг картинок

Паважаныя чытачы! 

З 27 лютага па 28 сакавіка 2014 г.
у Аддзеле літаратуры па мастацтву (2 пав.)

ў цыкле "Выстава адной карціны"
пройдзе паказ працы мастака
Змітра Лазавога

"В начале зимы" ("Напачатку зімы")

Мастак Зміцер Мікалаевіч Лазавы нарадзіўся ў 1978 году ў Мінску. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А.К.Глебава ў 2003 годзе. Вучыўся ў выдатных мастакоў-выкладчыкаў: Аляксея Барысавіча Высоцкага, Аляксандра Цімафеевіча Салькова, Ігара Ўладзіміравіча Ўласава і іншых. Працуе ў станкавым жывапісе ў жанрах нацюрморту, пейзажу, партрэту, у анімалістычным жанры.

Асноўныя выставы:
2006 Мастацкая моладзевая выстава "Як я правёў лета". Палац мастацтваў, г.Мінск.
2008 Гарадскі фэст творчасці інвалідаў ОО "БЕЛОИ" г.Мінска "20 гадоў разам!".
2008 Рэспубліканскі фэст творчасці інвалідаў ОО "БЕЛОИ", г.Віцебск.
2011 Міжнародны фэст творчасці інвалідаў "Віцебск-2011".
2013 Міжнародны фэст творчасці інвалідаў "Віцебск-2013".

На выставе адной карціны прадстаўлена палатно мастака "Напачатку зімы" ("Дзяўчына з ослікам і канём"). Галоўная ідэя ў гэтай карціне - паказаць гармонію чалавека са светам жывой прыроды.

вул.Гікалы, 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа, выйсце ля ЦУМа)

Уваход вольны!