Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

хостинг картинок


Увечары 2 сакавіка 2014 года,
ва ўзросце 79 гадоў пайшоў з жыцця выдатны беларускі мастак слова, апошні народны паэт Беларусі,
 Рыгор Іванавіч Барадулін. 

Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званьне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.) і мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

Мне нельга памерці. Ніяк. Ну, хаця б да тых пор,
Пакуль не прыдбаю абутак сабе і адзенне.
У драных шкарпэтках, напэўна, не прымуць у морг –
З іх будуць смяяцца і ўрач, і нябожчыкаў цені.
Мне нельга памерці. Бо трэба яшчэ зарабіць
На месца, на крыж, на вяроўку і на адпяванне.
Усё-ткі танней сёння, хоць бы і блага, ды жыць,
Чым нешта з зарплаты адкласці на дзень пахавання.
Мне нельга памерці, пакуль не збяру на труну
І на катафалк, што на могілкі вывязе цела,
На стол памінальны, як будзе каму памянуць
Дурніцу-душу, што ўсё нейкага шчасця хацела.
Мне нельга памерці. Таму я дагэтуль жыву.
І жыць намагаюся доўга – амаль што бясконца –
Пакуль не згублю ў ліхалецці сваю галаву
З наіўнаю верай, што цемра – заспанае сонца.

Нарадзіўся Рыгор Барадулін 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка (афіцыйная назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавету») ва Ўшацкім раёне (цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. У 1937 годзе хутар быў ліквідаваны, і сям’ю паэта перасялілі ва Ўшачы. Дзед паэта па мамінай лініі, Андрэй Гальвіньш, быў этнічным латышом. Бацька загінуў у 1944 гадзе падчас Другой сусьветнай вайны ў партызанскім атрадзе. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959).

Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1984).

Зьяўляўся сябрам СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 — ягоны прэзыдэнт), сябрам Партыі БНФ. З 1995 да 1997 году быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса.

Быў жанаты з Валянцінай Міхайлаўнай Барадулінай. Дачка Ілона — мастачка, унучка Дамініка.

хостинг картинок

Кажуць – памёр. Нечакана… ў бальніцы.
Ноччу. Амаль ужо суткі таму.
З ныркамі нешта і сэрцам. Сястрыца
Кропельніцу ледзь зрабіла яму.
Шок. Ды не веру ніводнаму слову!
Ён – такі дужы, здаровы – сканаў?
Дух заняло. Адняло нават мову.
Ён – хто не крочыў, а лётаў, лунаў?
Ледзь 50. Толькі сталасць – не болей.
Самая сіла і розум – каб жыць.
І вось цяпер не ўсміхнецца ніколі
І недзе там нерухома ляжыць?
Быў – і няма. Як да жудасці проста!
Так і сыходзяць – адзначаны факт –
Сёння мужчыны сярэдняга ўзросту –
Раптам ці рак, ці інсульт, ці інфаркт.
Толькі ж учора спяшаў на работу –
Бег да машыны – шыкоўны, бы фат.
Потым ад жонкі раўнівай употай
З працы падвозіў знаёмых дзяўчат.
Колькі ўсяго засталося учора!
Ён быў шчаслівым, і ён быў жывым.
Сёння ж – хаваюць… нябожчыка. Гора!
Болей ніколі не ўбачымся з ім!
Больш не пачуем яго “прывітанне!”,
І не сагрэемся ў сонцы вачэй.
Кропка. Сыход. Назаўсёды растанне.
Кропля слязы як вугольчык пячэ.
Жонка і дзеці над целам галосяць –
Над даражэнькім, над любым сваім…
Колькі пажыць на зямлі засталося,
 Перш, чым узыйдзем у неба за ім?

Пачаў друкавацца з 1953 году, першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 100 выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў сьвет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002). Апошні збор напачатку заяўляўся ў пяці тамох, але выйшла толькі чатыры.

Да 25-годзьдзя пантыфікату Папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Гарсія-Лёркі (1975), «Мэлёдыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыелі Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава, С. Вальеха й інш.

хостинг картинок

Буду ветрам я блукаць
У лясах дрымучых,
І жывой вадой сцякаць
 Між пясчаных кручаў.
Увечар сонцам дагараць
Над сасновым борам,
Васількоў пялесткі рваць
У жытневым полі.
Бліскавіцай буду ззяць
Пад раскаты грома,
І зязюляй кукаваць
У дубовых кронах…
Я ачнуся ада сна
Дымам пахавальнага кастра.

Урывак з апошняга інтэрв'ю Рыгора Барадуліна:

Мне і дасюль здаецца, што ўсе старэйшыя за цябе, гэта толькі ты малады. Але часам як узгадаеш, што табе пад 80, нібыта з-за пазухі дастанеш гэтыя лічбы… Я заўсёды думаў, што 80 гадоў — гэта многа і, вядома, ніколі на сябе не прымяраў, а цяпер, калі мне самому столькі, дык адчуваю, што гэта ўсё-ткі мнагавата… Ну, колькі Бог дае, столькі і будзеш жыць, нікуды не ўцячэш, усе гады — плённыя яны ці не — усе яны твае. І чым меней застаецца тых гадоў, тым больш хочацца жыць. Гэта ў маладосці ніколі не задумваешся пра тое і перакананы, што яшчэ шмат часу наперадзе, што ўсё паспееш. А цяпер як паглядзіш, дык падаецца, што ў асноўным усё не тое рабіў у гэтым жыцці — шмат рабіў лішняга, пустога, неабавязковага. Але, з іншага боку, так ужо жыццё ўладкавана. Гэта ж не сцэнарый. Так ужо Бог даў.

Развітанне з Рыгорам Барадуліным адбылася ў аўторак, 4 сакавіка, у Чырвоным касцёле (пл. Незалежнасці).

Пахаванне народнага паэта Беларусі адбылося ва Ўшачах.

хостинг картинок

Вечная вам памяць, Дзядзька Рыгор!