Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Творы сусветная мастацкай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову

Проза
хостинг картинок

 

1\960240ба

84 (4Нор)

А 613

Амб’ёрнсэн, І

23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн; пер. з нарв. Лідыі Ёхансэн. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 192 с. — (Litterascripta).

ISBN978-985-6992-10-3

Раман “23-я палата” — першы твор нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна, у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

хостинг картинок

1\960236ба

84 (4Фра)

У 986

Уэльбэк, М.

Магчымасць выспы: раман / Мішэль Уэльбэк; пер. з фр. мовы Зміцера Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 367 с. — (Litterascripta).

ISBN978-985-6992-12-7

Адзін з найбольш чытаных сучасных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай  яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, мааладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

хостинг картинок

1\960234ба

84 (4Фра)

Ш 737

Шміт, Э.-Э.

Евангелле паводле Пілата: раман / Эрык-Эманюэль Шміт; пер. з фр. мовы Андрэя Хадановіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 205 с. — (Litterascripta).

ISBN978-985-6992-15-8

Эрык-Эманюэль Шміт — адзін з найпапулярнейшых сучасных французскіх пісьменнікаў. Ягоныя  раманы, аповесці і зборнікі апавяданняў перакладзеныя на шматлікія мовы, а п’есы з поспехам ідуць у тэатрах усяго свету. У всаёй творчасці Э.-Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, яскравым прыкладам чаму стаў раман “Евангелле паводле Пілата” (2000). Гісторыя Ешуа, які ідзе ў неймаверны заклад з самім сабой, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

хостинг картинок

1\960368ба

84 (4Пол)

Л 44

Лем, С.

Непераможны: раман і апавяданні / Станіслаў Лем; пер. з пол. мовы А. І. Бутэвіча. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. — 256 с. — (Бібліятэка сусветнай літаратуры).

ISBN978-985-6994-29-9

У кнігу выдатнага польскага пісьменніка Станіслава Лема ўвайшлі раман “Непераможны” і некалькі апавяданняў. У іх са звыклым пісьменніку майстэрствам паказаны складаныя ўзаемаадносіны чалавека і невядомых касмічных праяў. Героі Лема сутыкаюцца з жудаснымі і незразумелымі чалавечаму розуму загадкамі, якія хавае космас. Але насуперак усім цяжкасцям і нечаканасцям яны застаюцца людзьмі. Так і адбываецца ў рамане, у якім вучоныя на караблі “Непераможны” выпраўляюцца на планету Рэгіс, каб высветліць, дзе. Чаму і як знікла каманда зоркалёта “Кандор”.

 

хостинг картинок

1\971456ба

84 (4Вен)

Н 17

Надаш, П.

Канец адной сямейнай сагі / Петэр Надаш; пер. з пол. мовы А. Карцель. — Мінск: Эканомпрэс, 2012. — 140 с.

ISBN978-985-7051-06-9

Галоўны герой твора — маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі — сямейныя ўспаміны, біблейскія і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні — што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. Прывучаны да шчырасці і свабоды выяўлення показкамі дзядулі хлопчык праўдзіва сведчыць пра жорсткі і жахлівы свет, у якім жывуць дарослыя. Дакументальная хроніка адной сям’і, напісаная ў рэдкім жанры гісторыка-літаратурнага эсэ, абудзіць цікавасць у самага шырокага кола чытачоў.

 

хостинг картинок

1\965336ба

84 (4Пол)

С 779

Стасюк, А.

На шляху ў Бабадаг / Анджэй Стасюк; пер. з пол. мовы Марыі Пушкінай. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 232 с.

ISBN978-985-6992-23-3

Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы. Гэта кніга падарожжаў не толькі ў геаграфічным плане, але і ў духоўным сэнсе: гэта развагі над жыццём і над трансцэндэнтальным.

Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

 

хостинг картинок

1\971380ба

84 (0)

З-676

Злачынства, сэр!: зборнік дэтэктыўнага апавядання / уклад. Г. Янкута. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 468 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).

ISBN978-985-7057-68-9

Зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” змяшчае як творы класікаў жанру, так і пародыі. Амаль усе апавяданні ў зборніку друкуюцца ўпершыню.

 

хостинг картинок

1\960249ба

84 (2Рос=Рус)1

Р 243

Расповяды пра Каханне…: Любоў, Любасць, Любошчы / уклад. і пер. з рус. мовы Андрэя Каляды. — Мінск: Выдавец В. Хурсік, 2012. — 480 с.

ISBN978-985-6888-77-2

Зборнік утрымлівае пераклады на беларускую мову выбраных апавяданняў і аповесцяў рускіх і савецкіх класікаў.

 

Паэзія

хостинг картинок

1\954746ба

84 (4Ита)

Д 191

Дантэ Аліг’еры.

Новае жыццё / Дантэ Аліг’еры. Кніга песень / Франчэска Петрарка; пер. з італ. мовы Уладзіміра Скарынкіна. — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. — 312 с. — (Бібліятэка сусветнай літаратуры).

ISBN978-985-6941-07-1

“Новае жыццё” Дантэ і “Кніга песень” Петраркі ўваходзяць у лік тых твораў, без якіх цяжка ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, яны даўно сталі хрэстаматыйнымі. І толькі зараз беларускі чытач мае магчымасць — нарэшце! — чытаць іх на роднай мове дзякуючы таленту і намаганным вядомага беларускага паэта Уладзіміра Скарынкіна, які некалькі гадоў таму падараваў нам першы поўны пераклад “Боскай камедыі” Дантэ.

хостинг картинок

1\954518ба

84 (5Гру)

З-113

З класікі грузінскай паэзіі / склад. З. Абашыдзе, Н. Джорджанелі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі; Тбілісі, Галоўная навуковая рэдакцыя імя Іраклія Абашыдзе Грузінскай Энцыклапедыі, 2010. — 160 с.

ISBN978-985-11-0533-1

Літаратурны зборнік “З класікі грузінскай паэзіі” — першая спроба ў сучаснай гісторыі аб’яднаць пад адной вокладкай найлепшыя ўзоры твораў грузінскай класічнай паэзіі ў беларускім перакладзе.

хостинг картинок

1\970596ба

84 (5Тад)

П 127

Пад зоркай Рудакі: вершы: пераклад з таджыкскай / уклад. Алесь Бадак; прадм. Алеся Карлюкевіча. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013. — 96 с.

ISBN978-985-7059-11-9

Кнігу перакладаў з таджыкскай мовы склалі выбраныя вершы сучасных паэтаў Таджыкістана: Муміна Канаата, Гуліназара Келдзі, Аскара Хакіма, Зіё Абдуло, Нізома Касіма, Рахмата Назры, Камола Насруло, Зулфіі Атаі і інш.

хостинг картинок

1\971376ба

84 (4Беі)М

Х 14

Хадановіч, А.

Разам з пылам: калекцыя перакладаў / Андрэй Хадановіч. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 200 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 40).

ISBN978-985-7057-49-8

У кнізе сабраныя вершаваныя пераклады з сямі моваў, зробленыя аўтарам цягам пятнаццаці гадоў.

 

Гэтыя і шмат іншых кніг шукайце ў Аддзеле краязнаўчай літаратуры (2 пав.)!