Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина Минская областная библиотека им. А.С. Пушкина

Форма поиска

Вы здесь

Сацыякультурны праект "РЭЗАНАНС"

Як сталы збор творчых людзей сацыякультурны праект «Рэзананс» пачаў сваю дзейнасць у 2000 году. На сённяшні дзень  ён уяўляе сабою інавацыйную сацыяльную мадэль мэтазгоднага выкарыстання рэсурсу вольнага часу.
 
У аснову праекта пакладзена ідэя ўсвядомленай адказнасці спелай свядомасці за якасць стану сацыяльных адносін. Дадзеная ідэя была выклікана імкненнем арганізатараў унесці пазітыўныя змены ў сацыяльнае жыццё людзей, бо «свет трывожаны, усё часцей і часцей дабрыню заціскаюць у ціскі… Я дару чалавецтву шчасце белай формулай з чорнай дошкі».
 
Галоўная мэта праекта – фармаванне гарманічных міжасобасных і сацыяльных адносін на аснове ўсведамлення яго ўдзельнікамі таго, на які высокі творчы ўзровень можа падняць чалавека гармонія ўзаемадзеяння ў калектыве аднадумцаў.
 
Больш падробна пра "Рэзананс" вы можаце пачытаць на афіцыйным сайце праекту: 
http://resonance-minsk.by/
 
Сустрэчы ўдзельнікаў праекту "Рэзананс" праходзяць штомесяц у Аддзеле літаратуры па мастацтву (2 пав.) Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна
Гікалы, 4 (ст.м. Плошча Якуба Коласа, выйсце ля ЦУМа)
 

Бліжэйшыя мерапрыемствы - глядзець па спасылцы.