Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты — з дрэва часу
Кволая галіна.
Рыгор Барадулін
Што такое жыццё? Чаму мы нараджаемся на гэтым свеце і куды прыходзім? Ці хопіць нам багамі дадзенага часу, каб спазнаць усе таямніцы сусвету?..
Мабыць, гэткімі пытаннямі задаецца амаль кожны чалавек у сваім жыцці. І толькі сэрцу паэта, пісьменніка, сапраўднага творцы даступна разглядзець у змроку штодзённых падзей той далёкі і таямнічы адказ…
Рыгор Іванавіч Барадулін, ці проста дзядзька Рыгор, як ён сам часцяком прасіў называць сябе, быў адным з гэткіх сапраўдных творцаў. Ён трымаў у сваіх руках пяро, як ваяр трымае меч: крэпка, спрытна рашуча. Усё сваё жыццё ён займаўся самай прыгожай і патрэбнай працай – ствараў неўміручы падмурак для таго, каб жыла наша беларуская мова, культура, самое краіна Беларусь.
Сэрца паэта ўвесь час гарыць, як паходня сярод начы бязглуздзіцы і цемрашальства. Рыгор Барадулін умеў асвятліць гэты змрок і дапамагчы астатнім пераадоліць яго – з дапамогай сваіх шматлікіх твораў.
Ён сыйшоў, але пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну – спадчыну слова і памяці. Пры ягоным жыцці ў свет выйшла каля 100 зборнікаў вершаў. Акрамя таго, Барадулін займаўся шматлікімі перакладамі з замежных моваў, ствараў эссэ, крытычныя артыкулы і г.д.
Барадулін пісаў для ўсіх. У яго творах вы знойдзеце і смешнае, і сумнае, і яскрава-прыўкраснае, і таемнае, і рамантычнае, і нават жудаснае… Багаты ўнутраны свет паэта, ягонае адчуванне наваколля, ягоныя пачуцці, мары – усё гэта ўвасабілася ў радках твораў Рыгора Барадуліна.
Ён сам увасабіў у сабе ўвесь свет, пра які так шчыра і яскрава пісаў. Але самае галоўнае – Барадулін быў патрыётам сваёй зямлі, якую любіў гэтак жа пяшчотна, як родную маці. Не так ужо проста – быць сапраўдным рыцарам слова, смелым і непахістным у тым, каб адстойваць праўду і дабрыню на роднай зямлі. Але менавіта гэткім чалавекам быў дзядзька Рыгор – ва ўспамінах ягоных сваякоў, сяброў і паплечнікаў.
Рыцар збройны на кані
Скача
Блізка сем стагоддзяў,
Каб нашчадак
След знаходзіў
Да крывіцкай чысціні.
Рыцар збройны на кані
Скача
Са святым пагасам -
З бел-чырвона-белым сцягам.
Беларусь,
Душу ўхіні!
Не расцісне далані,
Покуль Край
Не ўбачыць волі,
Не апусціць меч
Ніколі
Рыцар збройны на кані!
Рыгор Барадулін
Упершыню творы Барадуліна ў друк выйшлі ў 1953 годзе ў газеце “Чырвоная змена”. Зусім малады шчэ тады Рыгор навучаўся ў сярэдняй школе ва Ушачах, якую скончыў у 1954 г.. Як сказалі б зараз, беларускі хлопец лёг звычайным чалавекам, а прачнуўся ўжо вядомым паэтам. Канешне, шлях і выпрабаванні ў ягоным жыцці не былі лёгкімі, як і ў кожнага, хто глыбока адчувае ўсе праявы гэтага свету - як добрыя, так і благія.
Лёс Барадуліна і вехі ў ягоным жыцці падобныя на лёс Купалы, Коласа ці Быкава, з якім шляхі шчэ звядуць маладога таленавітага паэта. У 1954 годдзе Барадулін паступае на філалагічны факультэт БДУ ў Менску. Сэрца творцы стукае ў грудзях, адгукаючыся на несправядлівасць, боль, радасць і шматлікія жыццёвыя адкрыцці, і Рыгор піша ўсё новыя і новыя вершы. Другі ягоны зборнік пад назвай “Маладзік над стэпам” выйшаў у 1959 годдзе. Акурат тады Барадулін скончыў навучанне ва ўніверсітэце.
Наступныя годы Рыгора Барадуліна можна назваць сямейнымі і сталымі. Ён ажаніўся з Валянцінай Міхайлаўнай Барадулінай, якая нарадзіла яму цудоўную дачку Ілону. У гэты жа час няспыннай і плённай была ягоная праца над удасканаленнем свайго паэтычнага таленту. У свет выйшлі такія кнігі лірыкі як: «Рунець, красаваць, налівацца!» (1961 г.), «Нагбом» (1963 г.), «Неруш» (1966 г.), «Адам і Ева» (1968 г.)
Раз за разам Барадулін адкрываў перад усім светам і самімі беларусамі непаўторную прыгажосць роднай Беларусі, таленавітасць, дабрыню і адданасць яе сыноў і дачок. У вершы ўвайшоў і клопат першых пасляваенных дзесяцігоддзяў, і дбанне паэта пра будучыню роднага кута, і ягоныя разважанні аб мінулым, гісторыі, старажытных перамогах і паразах нашага народу.
Шмат год Барадулін працаваў рэдактарам у разнастайных перыядычных выданнях. Сярод іх: газета “Советская Белоруссия”, моладзевыя часопісы “Полымя” і “Бярозка”. Пад яго кіраўніцтвам больш за 20 гадоў працавала выдавецтва “Мастацкая літаратуры”, дзе ён таксама спачатку выконваў абавязкі рэдактара, а потым і ўзначаліў саму рэдакцыю. Былой наяўнасцю ў супрацоўніках вялікага паэта таксама ж можа ганарыцца і выдавецтва “Беларусь”.
Рыгор Барадулін ніколі не йшоў на ўгоду з сумленням і займаў цьвёрдую жыццёвую пазіцыю. Адной з найгалоўнейшых каштоўнасцяў у ягоным жыцці была асоба чалавека, з усімі яе акалічнасцямі, плюсамі і мінусамі. У 1984 годдзе Барадулін нават прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі ад БССР не толькі як рэдактар выдавецтваў ці прадстаўнік тагачаснай беларускай эліты і інтэлегенцыі, але і як чалавек сумленны, што клапоціцца пра будучыню сваёй краіны ў свеце.
Паэт ніколі не забываўся на родную старонку, Ушачы і маленькі хутар Верасоўка, дзе калісьці нарадзіўся ў далёкім зараз 1935 годдзе. Там Рыгора Барадуліна заўсёды чакала яго маці, Акуліна Андрэеўна. Менавіта любоў і павагу да маці можна ўбачыць у такіх творах Барадуліна, як “Святло”, “Памінаю маму…”, “Моўчкі”, “Веды” ды інш.
"Усё ідзе ад маці. Мая мама, паўтаруся, была самым вялікім філолагам. Ва ўсялякім разе для мяне. Дзякуючы маме і беларускай мове я нешта напісаў і, можа, яшчэ нешта напішу. Канешне, можна пісаць і на вывучанай мове, але гэта будзе ўжо сурагат. На вывучанай мове можна пісаць дэтэктывы, эротыку, а глыбінную паэзію, глыбінную прозу трэба пісаць толькі на роднай мове, матчынай. […] Яшчэ ў Бібліі сказана: «Напачатку было слова». […] Я сябе адчуваў і адчуваю чаляднікам у беларускай паэзіі. Няма мовы — няма паэта. Я ўсё жыццё абапіраўся на беларускую мову, на яе вушацкі варыянт, таму што ён для мяне самы блізкі, ён нейкі некрануты, першародны па чысціні сваёй. Мова — гэта мая апора".
Берагамі тугі Валакуцца вятры талакой, Цягнуць невад смугі, I трапечацца ў ім заранка. На хутар, Дзе пасвіцца Знелюдзелы спакой, Стала моўчкі прасіцца Душа хутаранка. Там бакі папралежвалі Маўчуны валуны. Без сваяцкай душы Ім самотна таксама. Там вартуе дагэтуль Бясхмарныя сны I чакае бяссонная зорка — Мама...
Рыгор Барадулін
Сяброўства і адзіная творчая скіраванасць аб'ядноўвалі Рыгора Барадуліна з такімі яго таленавітымі сучаснікамі, як Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Вазнясенскі ды інш. Мабыць, збіраючыся разам, гэтыя людзі маглі адчуваць, што знаходзяцца ў коле тых, хто сапраўды разумее цябе. Хто разумее тваю адданасць творчасці, Музам і любові да Радзімы. Агульны ўплыў паэтаў адзін на аднаго яскрава можна пераследзіць у іхніх творах.
"Суровая скала, выкрамленая лютымі вятрамі, - Васіль Быкаў", - казаў Барадулін пра свайго сябра.
"А скажыце, з вас хто-небудзь бачыў усьмешку вяльможнага Васіля, сына Ўладзімера? Знаходзіўся ў сфэры прыцягненьня яе?
Гнеў і ласка, дакор і спагада, абурэньне і захапленьне.
Васілю Быкаву хапіла пакут, пакуль рупіўся за свой дваццаты век. Спачатку са зброяй у руках, потым з алоўкам ці з кампутарам.
Для мяне Васіль жывы. Чую кожнае слова ягонае, бачу ўсьмешку", - пісаў Рыгор Барадулін пасля таго, як Васіля Быкава не стала.
Малюнкі Быкава ў нататніку Рыгора Барадуліна
Анёл зьявіўся ў Беларусі
Нечысьць на зямлю бяду наклікала.
Перагарадзіла белы дзень гара.
Засталася Беларусь бяз Быкава -
Беднай хатай
Без Гаспадара.
Рыгор Барадулін
Сумленьне.
На сьмерць Васіля Быкава
Не наступаў я на горла песьні сваёй,
Тым болей — чужой,
Бо ведаў, што немагчыма
Гэткае зьдзейсьніць сіле любой
Ні горлам луджоным,
Ні вызьверанымі вачыма,
Ні фараонам розных масьцей,
Ні ў старажытным Эгіпце,
Ні ў Рыме першым, другім,
Ні ў трэцім.
Ні ў прастольным Крамлі,
Што шырыцца любіць хутчэй,
Ні ў хмарачосістым Вашынгтоне,
Што езьдзіць у залатой карэце.
Ні цяпер,
Ні ў наступным,
Ані ў мінулым,
I калі нават сьвет увесь закрычыць,
Захлынуўшыся ўласным гулам,
Я ніколі ня верыў,
Што музы могуць маўчаць,
Калі
Прамаўляюць тамагаўкі
Альбо гарматы.
I калі нават атамны сьмерч
Спрабаваў стрэсьці мозг зямлі,
Сумленьне й толькі сумленьне
Ратавала Сусьвет ад страты.
Я ведаў,
Што велічы на зямлі
Няма ніякой.
Ёсьць Людзтва
I вышэй за Людзтва
Няма нічога.
Я зноў пераканаўся ў гэтым,
Калі Вечнасьць забрала з сабой
Чалавека,
Ў каго сумленьне,
Як дар нятленны
Ад Бога.
Зелімхан Яндарбіеў
На беларускую пераклаў Рыгор Барадулін
Кім жа застанецца сам Рыгор Барадулін у нашых сэрцах, памяці і думках? Мабыць, тым сапраўдным ваяром мовы, якую ён так старанна аберагаў, раздзьмухаў усё жыццё. Усе намаганні і словы паэта, усе ягоныя мары заўсёды былі пра тое, каб жыла надалей наша беларуская мова. Аб гэтым сведчаць яго словы - адначасова і горкія, і поўныя надзеі:
"Цяпер чую ў натоўпе беларускую мову дужа рэдка, ці ад старых людзей, ці ад тых, што з вёскі прыехалі. З аднаго боку, гэта сумна, а з іншага — радасна, калі ад моладзі чую, значыць, нейкая перспектыва яшчэ ёсць. […] Хаця паўсюль цяпер ідзе ўдушэнне беларускай мовы — такоеўражанне, што пятлю ўжо накінулі, але не да канца зацягнулі. Іншым часам нават здаецца, што было б лепш, каб мову забаранілі зусім, — можа, тады б пачалася зваротная рэакцыя. Улада зрабіла выгляд, быццам праблемы такой няма. Але няма праблемы — няма і мовы. Такія агрэсіўна-грэблівыя адносіны. […] Маёй звышзадачай, безумоўна, было, каб усе беларусы гаварылі па-беларуску, каб любілі сваю мову, беларускую паэзію, каб беларуская мова гучала шырока. Але гэта такая, як вам сказаць, ружовая мара. […] І мову нашу пакрываюць асфальтам".
Ня варта глыбока
падводзіць высновы
На тых,
хто чужаецца роднай мовы.
Даўно ўжо адно
Зразумець пара:
Сабака брэша на мове
гаспадара.
Рыгор Барадулін
Сёння для чытача даступныя шматлікія кнігі Рыгора Барадуліна, у тым ліку 49 кніг у электронным варыянце на афіцыйным вэб-сайце паэта:
http://www.baradulin.by/knihi.html
Збор твораў: у 5 т. / Рыгор Барадулін ; [прадм. В. Сёмухі]. – Мінск.: Мастацкая літаратура, 1996. - 2002. - Т. 1-4.
Барадулін, Р. Выбраныя творы: у 2 т. / Рыгор Барадулін ; [аўтар прадмовы М Стральцоў] – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. Т. 1-2.
Барадулін, Р. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін ; уклад., прадм. камент. М. Скоблы. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 600 с [8] с.: іл. – (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Барадулін, Р. Абсяг і лірыка / Рыгор Барадулін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. – 254 с.
Барадулін, Р. Амплітуда смеласці: лірыка, гумар / Рыгор Барадулін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. – 222 с.
Барадулін, Р. Anima / Рыгор Барадулін ; [укладальнік і аўтар прадмовы: Уладыслаў Завальнюк, А. Сакалоўскі]. – Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2011. – 450 с, : [11] л. іл.
Барадулін, Р. Балада Брэсцкай крэпасці: паэма / Рыгор Барадулін ; пер з бел. Р Куранёва ; іл. А. К. Шэвераў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 11 с : іл.
Барадулін, Р. Вечалле : кніга паэзіі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 336 с. : іл.
Барадулін, Р. Вяртанне ў першы снег : вершы і паэмы / Рыгор Барадулін ; прадм. Р. Бярозкіна ; маст. Г. А. Бурачэўскі. – Мінск : Народная асвета, 1972. – 168 с : іл.
Барадулін, Р. Журавінка : гумарыстычныя вершы, пародыі, эпіграмы / Рыгор Барадулін ; іл. Б. Забораў – Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. – 143 с.
Барадулін, Р. Зорка спагады : рамансы / Рыгор Барадулін. – Мінск: Ковчег, 2000. – 35 с.
Барадулін, Р. Калі рукаюцца душы… : паэзія з прозай / Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў. – Мінск : Кніга, 2003. – 342, [1] с. : іл., партр.
Барадулін, Р. КСТЫ / Рыгор Барадулін. – 3-е выд., дапоўн. – Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2009. – 527 с., [8] л. іл. : іл.
Барадулін, Р. Лінія перамены дат : новая кніга лірыкі. – Мінск: Беларусь, 1969. – 128 с.
Барадулін, Р. Лірыка / Рыгор Барадулін. – Мінск: Беларусь, 1966. – 160 с.
Барадулін, Р. Маўчанне перуна : новая кніга / Рыгор Барадулін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. – 302 с., 1 л. партр.
Барадулін, Р. Міласэрнасць плахі : кніга паэзіі / Рыгор Барадулін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 301, [1] с., [1] л. іл.
Барадулін, Р. Мудрэц са ступаю : радкі гумару і наравістая паэма / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 270, [1] с.
Барадулін, Р. Нагбом : лірыка / Рыгор Барадулін.– Мінск : Беларусь, 1963. – 140 с.
Барадулін, Р. Неруш : лірыка / Рыгор Барадулін. – Мінск, 1966. – 160 с.
Барадулін, Р. Прынамсі… : вясёлыя вершы, закаханы гумар, пародыі, эпіграмы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 301 с.
Барадулін, Р. Руны Перуновы : выбраныя творы / Рыгор Барадулін ; [уклад. А. Камоцкі, У. Сіўчыкаў ; прадмова У. Някляева ; маст. Кашкурэвіч]. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – 494, [1] с., [12] л. іл. : іл.
Барадулін, Р. Рунець, красаваць, налівацца! : лірыка / Рыгор Барадулін. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1961. – 120 с.
Барадулін, Р. Самота паломніцтва : кніга паэзіі / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 269 с.
Барадулін, Р. І. Свята пчалы : старонкі з кніг/ Рыгор Іванавіч Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 399 с : іл.
Барадулін, Р. Суровая вымова : вершы для сярэдніх школьнікаў і старэйшага ўзросту / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 95 с.
Барадулін, Р. Слаўлю чысты абрус: выбранае / Рыгор Барадулін – Мінск : Беларусь, 1996. - 271 е.: іл., 1 л. партр. - (Школьная бібліятэка).
Барадулін, Р. Трэба дома бываць часцей...: выбраныя старонкі лірыкі / Рыгор Барадулін. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. - 352 с.: 1 л. партр.
Барадулін, Р. Халодная памяць вады / Рыгор Барадулін ; [уклад. і прадмова: Уладыслаў Завальнюк, Ала Сакалоўская]. – Мінск : Рымска-Каліцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2010. – 497 с., [6] л. фат.
Барадулін, Р. Босая зорка: паэзія / Рыгор Барадулін; маст. Г.Грак. -Мінск.: ГА БТ "Кніга", 2001. - 173 с, 1л. партр. - (Скарбы беларускай літаратуры і фальклору).
Евангелле ад Мамы: кнга паэзіі / Рыгор Барадулін. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. - 464 с, : 1 л. партр.
Лісты ў Хельскінкі: вершы / Рыгор Барадулін. - Мінск: МГА "Беларускі кнігазбор", 2000. - 81 с.: іл.
Барадулін, Р. Аратай, які пасвіць аблокі: сяброўскае слова, эсэ і некананізаваныя ўспаміны / Рыгор Барадулін ; рэд. Н. А. Давыдзенка ; маст. М.Р.Казлоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. - 350 с., [8] л. іл.
Як воўк калядаваў: казкі-пераказкі і небылічкі для Дамінічкі: для дашк. і мал. шк. узросту / Рыгор Барадулін; маст. М.Р.Казлоў. - Мінск.: Юнацтва, – 2000. - 141 с: каляр. іл.
Ішоў Коця па канапе: вясёлыя вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі: для мал. шк. узросту / Рыгор Барадулін; маст. М.Казлоў. - Мн.: Полымя, 1997. - 271 с, 1 л. партр. - (Школь¬ная бібліятэка).
Грышка, Мішка і Шчыпай ехалі на чоўне: вершы / Рыгор Барадулін; маст. Г.Хінка-Янушкевіч. - Мінск.: Юнацтва, 1996. -47 с: іл.
Бородулін, Р. Празднік пчелы / Рыгор Бородулін. – Москва, 1980. – 112 с.
Барадулін, Р. Бервенізацыя / Рыгор Барадулін. – Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1988. – (“Бібліятэка “Вожыка”).
Бородулин, Р. Небо твоих очей : стихи и поэма : пер. с бел. / Рыгор Бородулин. – Москва : Молодая гвардия, 1976. – 88 с.
Бородулин, Р. Каждый четвертый : стихи / Рыгор Бородулин ; авторизованный перевод с белорусского Игоря Шкляревского. – Москва : Советский писатель, 1984, 128 с.
Бородулин, Р. Белая яблоня грома : стихи : пер.с бел. / Рыгор Бородулин ; предисл В. Быкова . – Москва : Молодая гвардия, 1988. – 111 с. : ил.
Барадулін, Р. Адам і Ева : лірыка / Рыгор Барадулін. – Мінск : Беларусь, 1968. – 256 с. : іл.
Бородулин, Р. Белая яблоня грома : стихи : пер. с бел./ Рыгор Бородулин. – Минск : Мастацкая литаратура, 1989. – 223с, [1] л. портр.
Лісоўскі, М. Няўрокам кажучы… : сяброўскія шаржы, эпіграмы / Міхась Лісоўскі, Рыгор Барадулін. – Мінск : Беларусь, 1971. – 73 с : іл.
Бородулин, Р. Озеро у горизонта : стихи 1957-1976 6 пер с бел / Рыгор Бородулин ; предисл. Аллы Марченко. – Москва : Художественная литература, 1979. – 214 с.
Бородулин, Р. Поэма признания : стихи и поэмы : авторизованный пер. с бел. / Рыгор Бородулин. – Минск : Мастацкая літаратура, 1982. – 206 с.
Бородулин, Р. Целиноград : стихи / Рыгор Бородулин : авторизованный пер. С бел. И. Бурсова. – Москва : Молодая гвардия, 1961. –88 с.
Барадулін, Р. Рум : новая кніга лірыкі / Рыгор Барадулін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 192 с.
Бородулін, Р. Перакуленае = Опракинутое : на рус. і бел яз / Рыгор Бородулин. – Москва : Время, 2010. – 512 с. – (Поэтическая библиотека).
Барадулін Рыгор Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя. – Мінск, 1996. – Т. 2. – С. 290.
Барадулін Рыгор Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мінск, 1993. – Т. 1. – С. 295.
Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 210-235.
Рыгор Барадулін // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік. – Мінск, 1994. – С. 42-43.
Бородулин Рыгор (Григорий Иванович) [кароткая біяграфічная даведка] // Кто есть кто в РБ , – Мінск, 1999. – С. 304.
Дажыць да зялёнай травы… : ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960-2003) / уклад., прадм. І камент. С. Шапрана. – Львів : Воля, 2008. – 260 с.
Сёмуха, В. Слова пра сябра / Васіль Сёмуха // Барадулін Р. : збор твораў : у 5-ці т. / Васіль Сёмуха. – Мінск, 1996.. – Т. 1 – С. 5–8.
Арочка М.М. Рыгор Барадулін / Арочка М.М. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя // М. М. Арочка : У 4 т. – Мінск, 2002. – Т. 4, – кн. 1. – С. 594-619.
Азгур 3. Нечаканае ў знаёмым голасе / Заір Азгур // Азгур 3. Тое, што помніцца / Заір Азгур. – Мінск, 1994. – Кн. 5. – С. 93-97.
Карлюкевіч А.М. Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна /Алесь Карлюкевіч. - Мінск: Пейто, 2000. - 30 с: фат.
Кабаковіч, А. “Каб хатнім стаў непасціжымы свет…” / А. Кабаковіч // Кабаковіч А. Пасеянае узыдзе. – Мінск, 1991. – С. 171–175.
Бечык, В. Свет увесь жывы табой… / В. Бечык // Бечык В. Выбранае / В. Бечык. – Мінск, 2989. – С. 258–267.
Бельскі А.І. Магія радка: (Рыгор Барадулін) / Алесь Бель-скі // Бельскі АЛ. Краса і смутак / Алесь Бельскі Мінск, 2000. – С. 128-131.
Барадулін, Р. На таку майго веку : [успаміны пра дзяцінства] / Рыгор Барадулін // Барадулін Р. Аратай, які пасвіць аблокі / Рыгор Барадулін . – Мінск, 1995. – С. 240–300.
Русецкі, А. Заўсёды помніць родныя сцежкі / А. Русецкі // Русецкі А. Ісці да чалавека / А. Русецкі . – Мінск, 1987. – С. 101–130.
Шпакоўскі, Я. Неруш паэтычнага бачання / Я. Шпакоўскі // Шпакоўскі Я. Узрушанасць / Я Шпакоўскі . – Мінск, 1978. – С. 74–90.
Зуёнак, В. Лінія высокага напружання / В. Зуёнак // Зуёнак В. Лінія высокага напружання / В. Зуёнак. – Мінск, 1983. – С. 3–38.
Сенашкевіч, Р. Ганчарны круг паэта / Р. Сенашкевіч // Сенашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю / Р. Сенашкевіч. – Мінск, 1983. – С. 98–119.
Гніламёдаў, У. Быць равеснікам веку… / У. Гніламёдаў // Гніламёдаў У. Класікі і сучаснікі. – Мінск, 1987. – С. 176–186.
Гніламёдаў, У. Свежасць першаадкрыцця / У. Гніламёдаў // Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча / У. Гніламёдаў. – Мінск, 1984. – С. 75–91.
Гарадніцкі, Я. Сінтэз інтэлекту і пластыкі / Я. Гарадніцкі // Гарадніцкі Я. Думка і вобраз / Я. Гарадніцкі. – Мінск, 1986. – С. 84–87.
Сямёнава, А. “Над кнігаю быцця…” / А. Сямёнава // Сямёнава А. Слова сапраўднага лад / А. Сямёнава. – Мінск, 1986. – С. 86–98.
Максімовіч, В. А. Нацыянальны космас у творчасці Рыгора Барадуліна / В. А. Максімовіч // Шляхам спазнання існасці : літаратурны працэс другой паловы XIX – пачатку XXI ст. у постацях / В. А. Максімовіч. – Мінск, 2011. – С. 164–182.
Зуёнак, В. В. Паэзіі птушка чароўная / В. В. Зуёнак // Паміж небам і зямлёй / В. В. Зуёнак. – Мінск, 2009. – С 109–133.
Скобла, М. Быць нататнікам / Міхась Скобла // Барадулін Р. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін. – Мінск, 2008. – С. 5–8.
Навумовіч, У. А. Неруш слова ў паэзіі Рыгора Барадуліна / Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч // Роднае слова. – 2013. – № 10. – С. 16–17.
Лободенко, Г. Дзядзька Рыгор / Глеб Лободенко // Женский журнал. – 2012. – № 10. – С. 33–40.
«Чулае слова ад цябе было мне асабліва дарагім…” / падрыхтаваў Ціхан Чарнякевіч // Дзеяслоў. – 2012. – № 1. – С. 225–230.
Барысюк, Т. “Рунець, красаваць, налівацца” – вечна! / Таццяна Барысюк // Роднае слова. – 2011. – № 9. – С. 25–26.
Міршчына, М. Душа адкрытая… / Мікола Міршчына // Маладосць. – 2010. - № 2. – С. 136–138.
Сабуць, А. “Расток радка, галінка верша”/ Аліна Сабуць // Роднае слова. – 2010. – № 6. – С. 26–29.
Гарэлік, Л. Паўстагоддзя на ніве беларускай паэзіі: светлы геній Рыгора Барадуліна / Любоў Гарэлік // Роднае слова. – 2010. – № 2. – С. 5–8.
“Твая паэзія вартая, каб гучаць з нябесных сфераў” / падрыхтаваў Сяргей Шапран // Дзеяслоў. – 2010. – № 1. – С. 284–287.
Барадулін, Р. “Вера ўмацавала сваю душу…” / Рыгор Барадулін ; гутарыў Андрэй Масквін // Дзеяслоў. – 2009. – № 5. – С. 290–293.
Сяржант, К. “Душа толькі чуе і неба” / Кацярына Сяржант // Маладосць. – 2009. – № 4. – С. 85–95.
Корань, В. Дажыць да зялёнай травы / Вадзім Корань // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 19 снеж. – С. 7.
Дуброўскі, А. Метрычная арганізацыя вершаванага тэксту: на матэрыяле паэзіі Рыгора Барадуліна / Алесь Дуброўскі // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С. 19–21.
Сакалоўская, А. Пачуцці передаць я папрашу радні… / Ала Сакалоўская // Наша слова. – 2007. – 7 лют. – С. 3.
Гаравы, М. Рыгор Барадулін паўторна вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі / Марат Гаравы // Наша слова. – 2007. – 24 студз. – С. 3.
Новік, М. “Пачуць, як душу адмыкае Бог...: афарыстычныя выслоўі Рыгора Барадуліна / Марыя Новік // Роднае слова. – 2007. – № 10. – С 22–24.
24 лютага – 70 год з дня нараджэння (1935) Р. І. Барадуліна, народнага паэта Беларусі, перакладчыка // Новыя кнігі. – 2004. – № 10. – С. 29–32.
Макмілін, А. Быкаў і Барадулін: творчае літаратурнае сяброўства / А. Макмілін // Веснік БДУ. Серыя 4. – 2004. – № 2. – С. 33–39.
Рыгор Барадулін // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 7 (люты). – С. 3.
Гаспадыніч П. Переклады Рыгора Барадуліна / Павел Гаспадыніч // Полымя. – 2003. – № 7. – С. 154-166.
Лабадзенка, Г. І славуты паэт быў калісьці падлеткам… / Г. Лабадзенка // Чырвоная змена. – 2001. – 15 верас. – С. 13.
Марціновіч, А. Небылічкі – не толькі для Дамінічкі / А. Марціновіч // Літаратура і мастцтва. – 2001. – 20 крас. – С. 7.
Скобла, М. Анталогія беларускай паэзіі. Рыгор Барадулін / М. Скобла // Звязда. – 2001. – 17 сак. – С. 13.
Астраух, А. “Долі інакшай не трэба зямной…” / А. Астраух // Роднае слова. – 2000. – № 12. – С. 15–18.
Астраух А. "Каб хатнім стаў неспасціжымы свет” / Аліна Астраух // Маладосць. – 2000. – № 9. – С. 235-241.
Астраух А. "Каб хатнім стаў неспасціжымы свет: мастацкая прырода народна-быційнага ў паэзіі Рыгора Барадуліна / Аліна Астраух // Беларуская моваі і літаратура. – 2000. – № 3. – С. 71–81.
Карлюкевіч, А. Высокая паэзія чалавечага існавання / А. Карлюкевіч // Голас Радзімы. – 2000. – 12 ліп. – С. 4.
Лойка А. Пра Барадуліна - без цытатаў... / Алег Лойка // Роднае слова. – 2000. – № 2. – С. 14-16.
Старычонак В. Філасофская лірыка Рыгора Барадуліна праз прызму метафары / Васіль Старычонак // Роднае слова. – 2000. – № 2. – С. 17-19.
Гніламёдаў У. Усё - жывое: развагі пра паэзію Р.Барадуліна / Уладзімір Гніламёдаў // Роднае слова. – 1999. – № 4. – С. 6-18.
Астаух, А. “Чортава рабрына” сатыры Рыгора Барадуліна / А. Астраух // Роднае слова. – 1998. – № 3. – С. 32–40.
Астарух, А. “Каб звонам рыфма йшла прамая…”: гумар як адна з вызначальных рысаў паэтычнага дару Рыгора Барадуліна / А. Астраух // Роднае слова. – 1998. – № 2. – С. 54–60.
Астраух, А. Э. Традыцыйнае і наватарскае ў паэзіі Р. Барадуліна / А. Э. Астаух // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарныя навукі. – 1997. – № 4. – С. 95–102.
Астраух, А. Э. Адлюстраванне міфалагічнага бачання свету ў творчасці Р. Барадуліна / А. Э. Астраух // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарныя навукі. – 1997. – № 3. – С. 108–116.
Рыгор Барадулін: [матэрыялы аб жыцці і творчасці] // Крыніца. – 1996. – № 7. – С. 53-82.
Кузьміч, Н. Сімвалы вечнасці: пра творчасць Р. Барадуліна’ / Н. Кузьміч // Літаратура і мастацтва. – 1996. – 16 лют. – С. 6–7.
Камейша К. Абсяг паэта / Казімір Камейша // Маладосць. – 1995. – № 2. – С. 227-233.
Законнікаў С. Пакуль баліць душа... / Сяргей Законнікаў // Полымя. – 1995. –№ 1. – С. 217–227.
Астраух, А. “І свая немата ў крыжа, і свая міласэрнасць у плахі…” / А. Астраух // Настаўніцкая газета. – 1995. – 22 лют.
Максімовіч, В. “Каб не страціць святое штосьці” / В. Максімовіч // Роднае слова. – 1994. – № 7-8. – С. 25–32.
Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 1993 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці // Беларускі час. – 1993. – № 23. – С. 3.
Гарэлік, Л. Пад знакам поўні / Л. Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989. – № 1. – С. 39–42.
Гарэлік, Л. Пад знакам поўні / Л. Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988. – № 11. – С. 39–43.
Семашкевіч, Р. Ганчарны круг / Р. Семашкевіч // Полымя. – 1982. – № 3. – С. 194–205.
Бубнов, Г. Дерзновенность. Заметки о творчестве Р. Бородулина / Г. Бубнов // Нёман. – 1978. – № 1. – С. 165–172.
Зуёнак, В. Неба тваіх вачэй / В. Зуёнак // Маладосць. – 1975. – № 2. – С. 164–175.
Шклярэўскі, І. Жывая душа. Фрагменты да літаратурнага партрэта Р. Барадуліна / І. Шклярэўскі // Полымя. – 1970. – № 2. – С. 199–214.
Шпакоўскі, Я. Першароднасць выбранага мыслення / Я. Шпакоўскі // Маладосць. – 1970. – № 2. – 139–142.
Арочка, М. Першы паэтычны падарунак / М. Арочка // Полымя. – 1969. – № 1. – С. 217–228.
Сіпакоў, Я. Акіян Святла / Я. Сіпакоў // Маладосць. – 1967. – № 7. – С. 143–147
Літаратура аб творчасці Рыгора Барадуліна
Барадулін Рыгор // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. – Мінск, 1992. – Т. 1. – С. 210-235.
Кароткія звесткі і бібліяграфія.
24 лютага – 70 год з дня нараджэння (1935) Р. І. Барадуліна, народнага паэта Беларусі, перакладчыка // Новыя кнігі. – 2004. – № 10. – С. 29–32.
Кароткія біяграфічныя звесткі. Творы Р. Барадуліна апошняга дзесяцігоддзя, Бібліяграфія аб жыцці і творчасці пісьменніка.
Дажыць да зялёнай травы…: ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960–2003) / Укладальн6ік, прадмова і каментарыі С. Шапрана. – Львів: ВолЯ, 2008. – 260 с. Гэтая кніга унікальная не толькі таму, што ўпершыню ў кніжным выданні пададзена эпісталярная спадчына Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна, але і таму, што лісты, надрукаваныя тут, падчас не саступаюць лепшым прыкладам эпісталярнага жанру класічнай літаратуры, яны нагадваюць прыватны дзённік, які дае найбольш поўнае ўяленне і пра адносіны двух выдатных сучаснікаў, і пра невядомыя старонкі іх жыцця, і пра той драматычны час, у якім пісьменнікі жылі, ствараючы сваю непадуладную гэтаму часу літаратуру. Нарэшце, унікальнасць кнігі ў тым, што ў кнізе таксама ўпершыню найбольш поўна падаюцца выяўленчыя працы В. Быкава, якія ці спецыяльна ствараліся да “Лістоў у Хельсінкі” Р. Барадуліна, ці захоўваюцца ў якасці каштоўных накідах у нататніках паэта.
Гарэлік, Л. М. Зямля бацькоў дала мне права: станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна / Л. М. Гарэлік. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – 128 с. У кнізе асэнсоўваецца творчы шлях аднаго хз яркіх, самабытных беларускіх паэтаў, чые жыццёвыя турботы і імкненні блізкія сённяшнему чытачу, даследуецца шматграннасць таленту Р. Барадуліна, яго палымяная грамадзянскасць, сувязь з народнымі і класічнымі традыцыямі, непаўторнасць мастацка-вобразнага ўяўлення, багацце метафарычна-асацыятыўнага мыслення.
Гніламёдаў, У. Быць равеснікам веку… / У. Гніламёдаў // Гніламёдаў У. Класікі і сучаснікі. – Мінск, 1987. – С. 176–186. Пра паэтычны свет Рыгора Барадуліна.
Русецкі, А. Заўсёды помніць родныя сцежкі / А. Русецкі // Русецкі А. Ісці да чалавека / А. Русецкі . – Мінск, 1987. – С. 101–130. Пра жыццё і творчасць Рыгора Барадуліна.
Барадулін, Р. На таку майго веку / Рыгор Барадулін // Барадулін Р. Аратай, які пасвіць аблокі / Рыгор Барадулін . – Мінск, 1995. – С. 240–300. Успаміны пра дзяцінства.
Сёмуха, В. Слова пра сябра / Васіль Сёмуха // Барадулін Р. : збор твораў : у 5-ці т. / Васіль Сёмуха. – Мінск, 1996.. – Т. 1 – С. 5–8. Мастацкая літаратура
Барадулін, Р. КСТЫ / Рыгор Барадулін. – 3-е выд., дапоўн. – Мінск : Рымска-Каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2009. – 527 с., [8] л. іл. : іл. Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю…
Бородулін, Р. Перакуленае = Опракинутое : на рус. і бел яз / Рыгор Бородулин. – Москва : Время, 2010. – 512 с. – (Поэтическая библиотека). В книге «Перакуленае/Опрокинутое» стихи Рыгора Бородулина представлены параллельно – в белорусских оригиналах и в лучших переводах на русский.
Барадулін, Р. Руны Перуновы : выбраныя творы / Рыгор Барадулін ; [уклад. А. Камоцкі, У. Сіўчыкаў ; прадмова У. Някляева ; маст. Кашкурэвіч]. – Мінск : Радыёла-плюс, 2006. – 494, [1] с., [12] л. іл. : іл. У кнігу ўвайшлі выбраныя творы народнага паэта Беларусі, намінанта Нобелеўскай прэміі па літаратуры Рыгора Барадуліна. Змешчаны як хрэстаматыйныя вершы, так і тыя, што друкуюцца ўпершыню.
Барадулін, Р. Халодная памяць вады / Рыгор Барадулін ; [уклад. і прадмова: Уладыслаў Завальнюк, Ала Сакалоўская]. – Мінск : Рымска-Каліцкая парафія святога Сымона і святой Алены, 2010. – 498 с., [12] л. іл. Усё на зямлі мае памяць – і дрэва, і камень, і колас. У вады памяць халодная, бо яна глыбокая. У кнізе паэзіі Рыгора Барадуліна ў асноўным новыя вершы новага стагоддзя. Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы роздум у шчырых радках. Выходзіць кніга клопатамі пробашча Чырвонага касцёла айца Уладыслава Завальнюка і Алы Сакалоўскай.
Барадулін, Р. Выбраныя творы / Рыгор Барадулін ; уклад., прадм. камент. М. Скоблы. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 600 с [8] с.: іл. – (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура). У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сэсары Вальехі і іншых паэтаў.